Dec 24, 2009 19:10
Тры асноўныя складальнікі сённяшняга меню для мяне і маёй сямьі-гэта аладкі, кісель з журавінаў ды макавая куцця.Я люблю сённяшняя ціхае свята больш за Новы год.Гэта вечар, калі сапраўды збіраецца ўся мая сямья.Размовы пад свечкай, смачная куцця,запітая церпкім кіселём, чырвонае віно і калядная гісторыя-гэта абавязковыя складальнікі простага сямейнага свята, свята, калі я зноў і зноў пранікаюся пачуццем простага чалавечага яднання.Мы святкуем гэты вечар ужо шмат гадоў, яшчэ з савецкіх часоў,калі аб Растве Божым было не прынята распавядаць, і для большасці маіх аднакласнікаў такога свята не існавала ўвогуле.Нас жа аб'ядноўвала традыцыя, уведзеная татам і падтрыманая безумоўна мамай.Яе смачная кухня, ягоныя прыгодніцкія гісторыі, расказаныя са смакам пад свечкай, музыка Баха,што лілася з вінілавых кружэлак і таямнічая інтымнасць нашых сямейных калядных паядзелак пакінулі ў маёй душы глябокі след.Прайшло ўжо шмат гадоў і даўно з намі няма таты, але мы зноў і зноў збіраемся за калядным сталом,зноў і зноў працягваем святкаваць Каляды, нашыя сямейныя Каляды. Стол ужо накрыты і па кватэры разбегся смачны пах маміных аладак.Чакаем сястру з сям'ёй.Чакаем нашага свята.
Са всятам вас усіх!Хай вам шчасціць!