May 06, 2008 00:13
Калі накрываюцца адзін за другім мае планы на вандроўкі ды спатканні
І мне кажуць здзекліва ў адказ на маю роспач: яшчэ не час, пачакай яшчэ вечнасць ці можа дзве.....
Калі сяброўкі з'язджаюць туды, куды не дайсці-не даехаць
І іх можна толькі зрэдку спаткаць на віртуальных парасторах бязлікага інэту....
Калі стомленасць навязліва шэпча на вуха: МОРА, ПЯСОК, СОНЦА!!!!!!!!
А гэтай думкі я не знаходзіла ў сваёй галаве гады можа два ці тры.
Калі Твой уласны ровар хоча калясіць выключна па аблоках, а ніяк не па звычайнай зямлі ды траве.
А вецер у твар стрымлівае мой імклівы парыў уварвацца стралой у неба.
Калі Твой верны сябра-комп кажа раптам: Кампам-калом!І адпраўляецца ў шпіталь на абследванне.
У гэты час......
Я трызню толькі адным запаветным сном,
Дзе я адна, маленькая, але ўпартая на маленькім і смешным плыце
Перасякаю Атлантыку ў пошуках далёкага ад мяне горада пад назвай Таронта
А вялікія шэрыя хвалі ўздымаюць і паглынаюць мяне разам з маім гратэскным "лайнерам".
І там можа мяне і не чакаюць, але ж мне туды вельмі моцна трэба.
Ці ж даплыву? Ці ж дачакаюся? Ці ж .....