Напамінак аб мінулым леце.

Feb 11, 2010 21:05

Нечакана атрымала ад alesia_ra сваю фотку, зробленую мінулым летам, на Купалле, Дзянісам Раманюком.Дзякуй, Алесю!
Прайшло больш за поў гады, і я шторанку, ідучы на працу, патанаю ў няпрыбраным снезе, што ляжыць вялізнымі сугробамі ў нашым двары.Тым больш прыемна ўзгадаць хвіліны, калі я па пояс патанала ў духмяных красках Чарсвяцкага запаветнага вострава.Там было цёпла, духмяна.І так прыгожа спявалі дзяўчаты, збіраючы кветкі для самай кароткай Купальскай ночкі.


Previous post Next post
Up