we've come a long way

Nov 11, 2007 22:47

Нешта думаецца мне, што мне яшчэ доўга не захочацца ні на які канцэрт, таму што тое, я пабачыў учора ў Маскве дагэтуль падаецца нечым нерэальным. Калі зь першых жа нотаў першага ж трэку ловіш такі экстаз, што не адпускае яшчэ доўга па канцэрце. І тое, што ты чуў у канцы 90-х, у гэты самы момант in your head, in your head, за гэта было не шкада аддаць шмат. Гэты вечар быў ня проста канцэртам Далорэс О'Рыярдан, гэта фактычна быў і канцэрт The Cranberries. Гэты вечар нельга не запомніць. It's been a long day…

музыка, я

Previous post Next post
Up