Jan 10, 2014 09:12
Раней думала, што людзям так цяжка разыходзіцца, размыкацца, бо расстанне - заўсёды пра смерць - ты вучышся жыць без чалавека, але з успамінамі пра яго. З гэтымі ўсімі пыльнымі балючымі скрынкамі, якія немагчыма разабраць, і гарадамі, якія трэба спазнаваць наноў, цяпер адной. Ты застаешся, а ён знікае. Але ў эпоху фэйсбука (ненавіснага, ненавіснага!) гэта ўсё і пра тваю смерць. Сядзіш і глядзіш з воблачка, як цябе няма, а ўсе ёсць, і шчаслівыя, а замест цябе сярод тваіх сяброў нехта яшчэ, нехта новенькі і файны. Ці сумна гэта? Не, нармальна. Мне часам сніцца, што пасля смерці чалавеку даюць пачытаць стужку ў фэйсбуку, бо яму ж страх як цікава! І адмовіцца нельга.