Вельмі пякучы тэкст, ажно да апёкаў
"Мабыць, анёламі не нараджаюцца, а калі-кольвек становяцца, паступова, з гадамі нехта ператвараецца ў анёла. Мы радуемся, што побач жыве такі фантастычны чалавек, нам здаецца, што ён робіцца ўсё больш дасканалым, мудрым, добрым, жаданым. Так і ёсьць. Мы толькі ня думаем, чаму сваёй дасканаласьцю ён так вылучаецца сярод іншых? Таму што ён усё менш чалавек і ўсё больш анёл. І аднойчы, калі анёл дасягае поўнае дасканаласьці, а нам здаецца, што ў ім увасобленае ўсё наша шчасьце, адбываецца неспадзяванка. Анёл адлятае на неба."