Інфармацыйны смоўж сучаснасці

May 10, 2010 15:05


Пра парад, 9 траўня, меркаванне маё і ня толькі.

1) Адказ вось на гэты запіс bialkevicz.livejournal.com/53757.html

Вось калі б вы не адным вокам глядзелі маскоўкі парад, то заўважылі б шмат недахопаў у арганізацыі. Самы гадкі, той, калі сп.Мядзведзеў выступаў са словам да ветэранаў: за яго спінай стаяў па правае плячо ветэран, а па левае кітаец, узросту 40-50 год.
Ці кадр быў не прадуманы (у чым я вельмі сумняваюся),   ці спецыяльна зроблена такая ганьба.
Ганьба не ў справе нацыянальнасцей, ганьба ў тым, што да ветэранаў і няма ніякай падзякі, няма....ёсць толькі словы, ёсць пафаснасць і выкананне піяр-кампаніі па фарміраванні пазітыўнаму іміджу прэзідэнта РФ. У Мядзведзева і блог, і партыя па яго рукою, і моладзь за яго, і ён такі харошы  - помніць усё-усё і ганарыцца ўсім-ўсім.
А вось тут на парадзе аблом адбыўся.
Нехта не пралічыў усяго.
А народ ,па-першае, увагі не надасць, а, па-другое, калі й надасць - дык сажрэ гэтага інфармацыйнага смоўжа і праглыне як іншаземную, магчыма, дзіковіну. Ні густу , ні смаку - але,відаць, гэта прыкметы якасна сфабрыкаванай сучаснасці.
У нашай жа краіне было неяк па-свойску, неяк па-жывому. У нашай краіне , калі міністр абароны - дык гэта сапраўды вайсковец, а не невядома хто ў цывільным адзенні.
На беларускім парадзе адчувалася душа народа, хай і трохі па-саўкоўску, як зараз кажуць, інтэрпрэтыраваная. Па скуры ішлі  дрыжыкі, калі бачыла з экрану сіхроннасць рухаў як элітных вайскоўцаў, так і моладзі. Хай і моладзі БРСМ...хай і ...не толькі БРСМ там быў.
У Менску ўчора адбылося Свята Перамогі, Свята ў гонар Мірнай Радзімы.
І нават апошнія словы сп.Лукашэнкі "Ура,Товарищи!"адпавядалі стылістыцы дня. Бо перш-наперш усе мы, беларусы, шанавалі і ўспаміналі ўчора усіх людзей, якія загінулі ў часы разладу, і усіх тых герояў, якія яшчэ жывуць. Менавіта яны зведалі на сваім уласным вопыце адну сусветную мудрасць - трэба жыць сення.Трэба намагацца радавацца кожнай секундзе твайго жыцця, бо лязо вайны можа ў любы момант перарэзаць ніту твайго жыцця і жыцця тваёй сям'і. А гэта вельмі страшна.

2. Харошае адлюстраванне паводзінаў менчукоў падчас салюта travushka.livejournal.com/152337.html

3. Ася пра салют (вобраз дзіця) asia-paplausk.livejournal.com/214950.html

меркаванне, перамога, Расія, думкі, свята, Беларусь, радзіма

Previous post Next post
Up