Беларусь як яна ёсць (by zaklin11)

Apr 30, 2010 11:24

zaklin11

Лічбы і факты

* Плошча Беларусі - 207 600 кв.км. Параўнальная плошча: крыху менш штата Канзас.

* У выглядзе незалежных дзяржаў беларускія землі былі толькі ў IX стагоддзі. Вялікую ж частку сваёй гісторыі Беларусь знаходзілася пад уладай сваіх суседзяў: Кіеўскай Русі, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі.

* Нягледзячы на тое, што 81% насельніцтва Беларусі па нацыянальнасці з'яўляюцца беларусамі, на беларускай мове гаворыць толькі каля 10% грамадзян.

* Беларусь адзіная краіна у Еўропе, дзе практыкуецца смяротнае пакаранне. Жанчын да смяротнага пакарання не прысуджаюць з 1994 года. Вышэйшую меру ў краіне адмянялі тройчы: - у 1917 годзе, 1920-м і 1947-м. Потым аднаўлялі - для барацьбы "з асабліва небяспечнымі злачынствамі".

* Згодна з перапісам насельніцтва 2009 года, у Беларусі пражывае 9 млн. 489 тыс. чалавек. А вось беларуская дыяспара за мяжой налічвае больш за 3 млн. чалавек.

* Беларусь не забараняе сваім грамадзянам атрымліваць падвойнае грамадзянства, але не прызнае яго.

* У Беларусі няма страхавой медыцыны.

* У Беларусі ўсё латарэі - дзяржаўныя.

Падставы для гонару:

* У Беларусі каля 11 тысяч азёраў. Больш за ўсё азёр на поўначы і паўночным захадзе.

* У Беларусі каля трэці балот захавалася ў першапачатковым стане.

* У Беларусі ёсць цікавае месца - вёсачка Ракаў, размешчаная дакладна на водападзеле Чорнага і Балтыйскага мораў. Ручай на поўначы вёскі цячэ ў Балтыйскае мора, а ручай на поўдні - у Чорнае.

* Нацыянальны парк "Белавежская пушча" - самы буйны старажытны лес Еўропы. Самыя раннія згадкі пра Белавежскую пушчу належаць Герадоту (V стагоддзе да нашай эры). У Белавежскай пушчы ёсць дрэвы, што растуць там з часоў Вялікага Княства Літоўскага. У пушчы жыве найбуйнейшая ў свеце і апошняя ў Еўропе папуляцыя зуброў.

* 40% тэрыторыі Беларусі пакрыты лясамі.

* Агульны біялагічны запас ягад і пладоў дзікарослых раслін у лясах Беларусі складае арыенціровачна 152490 тон.

* У некаторых рэгіёнах Беларусі тэмпература ніжэй за нуль захоўваецца больш за трэць года.

* У восеньска-зімовы перыяд у Беларусі каля 85% часу пераважае пахмурнае неба. У вясенне-летні перыяд воблачнасць змяншаецца, у траўні - жніўні неба пахмурнае 40-60% часу.
 

лічбы, факты, Беларусь

Previous post Next post
Up