Як мы жаніліся

Jan 11, 2010 12:44

Учора  быу страшны дзень.
Але пазаучора мы жанилися. Масава и прыстойна.
Была Цярэшка. И мяне апошнюю ажанили. Нейкага Андрэйку, яки сам пазарыуся, так и не знайшли. Але знайшли любага Яугенюшку.
А учора мяне сустрэли вельми жорстка дома.  Я сказала, што дадому не прыйду. Але усе роуна прыйшла. Тольки вельми позна. Чаго тольки не надумала: пайсци на вакзал,  паехаць да Марыны, паехаць да яго. Яшчэ я думала, што гэта з-за Цярэшки. З-за гэтага фаличнага бажка. Якога мне не зусим хацелася цалаваць. Але Марына сказала мне, што не трэба ничога надумваць, а лепш ехаць дадому.
На вулицы было так холадна. Я ледзь не плакала. Маци з бацькам личаць, што у мяне не усе нармальна з галавою. Брат им паддаквае. Яна думае, што мая дэпрэсия можа паутарыцца.Здаецца, што им гэтага тольки и хочацца, каб мяне хаця б на Бехцерава забрали. Яшчэ некальки разоу такога гнету - и я насамрэч знайду сабе иншую хату. 
Прычапилася да нейких хамлоу на вулицы, так хацелася усунуць им кляп у рот,  яны вельми гучна мацюкалися, а зрабила заувагу. Але на маю заувагу яны нават уваги нармальнай не звярнули. Адно матам паслали яшчэ далей,  ды  паабзывалися.
Пайшла у кино. Ноги ледзь варушылися. Плакала и йшла. У кино узяла апошни квиток. Села на апошни рад. И амаль што заснула.
Успаминала яго. Майго.Таго цеплага ноччу, яки не вельми гучна храпиць, кали спиць. Трэба тольки пагладзиць па галаве-и ен супакойваецца. И яшчэ больш да сябе прыжымае. Было так хораша. Вельми-вельми.
Спали на сене. На так званых сенниках. Усе прапахлися травою.
Да сну гуляли у гульни. Вишанька, вишанька ускладзенная,  паясок, жужа. Хораша было. 
Вишанька- цикава: дзяучына стаиць на зэдлику, два хлапцы перад ею сперакрыжавали руки, а трэци з разгону прыгае,як стрыказел:) Каб пацалаваць паненачку. Але чаго тольки яны не рабили: за ноги дадаткова падсоували, кусалися. у брыво цалавали.
Вишанька-ускладненая  -  Пара стаиць на месцы. не рухаецца, руки за спинай, а у роце дзяучыны запалка. Дзевачка адхиляеца, а хлапец спрабуе выхапиць запалку. Ну у каго як атрымливалася. Хтосьци з дзяучат там такия па рабиу, што мама дарагая. а мы - на калени нават станавилися. И вельми доуга грали. Як и у лоули - спартсмены.
Паясок - шчыкотна.  Дзяучаты сядаюць у кола - руки пад спадницы и пачынаюць перадаваць паяс пад лытками. Хлапец сядзиць у цэнтры и спрабуе дагнаць паясок.
Як мы сами пра сябе сказали - вось людзи з розуму сходзяць у 21 стагоддзи. Пераапранаюцца у фолк-строи, едуць у веску за 200 км,  гуляюць з песнями и танцами усю ноч. Не хацелася, каб гэтая святая ноч сканчвалася.
Але мой вадзицель спау, каб нас раницой везци у Менск.

 
 

Яшчэ фатаздымки тут triath88.livejournal.com/100169.html

ЖАНІЦЬБА ЦЯРЭШКІ

На абшарах колішняга Полацкага княства, заснаванага крывічамі-прабеларусамі, а цяпер - у любой мясцовасьці,
дзе здольныя яе рэстаўраваць, пад такой назваю вядомая калядная гульня хлопцаў і дзяўчат, што ўяўляе зь сябе несапраўднае, жартоўнае вясельле дзесяці й болей параў. Цярэшка - адно з імёнаў казачнага драўлянага хлопчыка, драўлянай лялькі, што ажывае на радасьць бязьдзетным бацькам; слова “цярэшка” мае й значэньне “матылёк”, душа продка. Абрадавае дзеяньне адбываецца пры драўлянай разьбяной выяве Цярэшкі, апекуна-продка маладых сямейных параў (своеасаблівы аналяг антычнага Амурчыка), і гэты ідал мае непрыхаваную фалічную форму. Як найбольш выдатная, дакладна сакральная, гульня выконваецца даволі рэдка й толькі ўзімку, у дні гадавых сьвятаў, да прыкладу на Раство, на Сыльвэстра, Загавіны перад Вялікім пастом: абавязкова ў канцы пагулянкі, пасьля працяглых скокаў. Месцам гульні звычайна бывае карчма альбо нанятая вялікая хата, бо празь нясьціплы характар гэтае гульні ніводзен сямейны дом не згаджаецца дапусьціць яе да сябе.
Калі гульбішча знаходзіцца ў самым разгары, карчмар, які даўно ўжо зь нецярпеньнем назіраў надакучлівыя скокі моладзі, нечакана ўскрыквае: "Што гэта ўсё скокі ды скокі! Валей бы Цярэшку жанілі! I тут жа ў які раз бярэцца прыпыняць ігру музыкі, які ўжо дужа разышоўся. Калі пад ўзьдзеяньнем такіх напаўкплівых, унушальных словаў ці па натуральнай сваёй хадзе гульбішча пачне зварочвацца, карчмар, карыстаючыся добрай хвілінай, пачынае прысьпешваць жанатых мужчыну й жанчыну, раней запрыкмечаных ім, каб заняліся тыя ўсталяваньнем будучага "вясельля". I адразу ж па карчме праносіцца шумны гул: "Будуць Цярэшку жаніць! Будуць Цярэшку жаніць!" Пачуўшы такія словы, людзі сталага веку адразу ж зьнікаюць у асобных памяшканьнях карчмы, вызваляючы пакой для моладзі, якою з таго моманту пачынаюць кіраваць абраныя карчмаром "бацькэ з маткэй" (далей - "бацькі").
3авіхаючыся між маладых людзей, "бацькі" падбухторваюць іх хутчэй абіраць сабе "жонку" альбо "мужыка" пад свой густ, больш уплываючы на хлопцаў, бо дзяўчаты часта адмаўляюцца ўдзельнічаць у складаньні параў і выказваюць жаданьне застацца тут толькі ў якасьці гледача, што, у прынцыпе, забараняецца правіламі гульні. Хлопцы й дзяўчаты могуць загадзя "падказаць бацькам", з кім у пары яны хацелі б быць, і тады тыя ўжо імкнуцца злучыць менавіта спадабанцаў. Мажлівы й варыянт: кожны з хлопцаў альбо захоплівае сілаю запрыкмечаную ім дзяўчыну, альбо падыходзіць да яе й палюбоўна надзяе ёй на галаву сваю шалку. Калі дзяўчына згодная браць удзел у гульні й быць у пары менавіта зь ім, дык яна застаецца ў шапцы. У адваротным выпадку дзяўчына скідае надзетую шапку (можа патаптаць яе нагамі) ды ўцякае ад хлопца. Пры настойлівасьці апошняга яе ў рэшце рэшт пасадзяць у пару сілаю, прычым справа не абыходзіцца без барацьбы, кпінаў, сьмеху, віскату й "добрае лаянкі".
Далей адбываецца злучэньне й бласлаўленьне маладых прыкладна наступным чынам: "бацькэ" з абранай дзяўчынай, а "маткэ" з абраным хлопцам танчаць "Лявоніху" (самы папулярны беларускі нацыянальны танец), а тады вельмі пекным танцавальным элементам - скручваньнем - бацькі злучаюць новую пару й надалей ужо танчаць "бацькі" сабе, а злучаныя хлопец зь дзяўчынай сабе. Пасьля караценькага танцу пара падыходзіць да "бацькоў", якія, трымаючы ў рукох выяву Цярэшкі й крыжуючы ёю маладых (вось яно паганства з хрысьціянствам!!!), сьпяваюць "вянчальныя цярэшкі"
хлопцу й дзяўчыне. Пасьля падобнага хросту маладыя абавязкова цалуюць ідала ))) і "бацькоў", частуюцца гарэліцай, цалуюцца паміжсобку - і гатовая новапашлюбаваная пара ўладкоўваецца за стол. Так паўтараецца з кожнай параю: чым іх больш, тым большая ў гэтым заслуга "бацькоў".
Кожную пасаджаную за стол пару "бацькі" бласлаўляюць прыкладна такімі словамі: "Дай Бог вам шчасьця й няшчасьця, добрую долю ў волю, ўцечкі на печкі, дзеткі ў клеткі". Але калі на "бацькоў" надыдзе моцная жартаўлівасьць, дык па звычайным бласлаўленьні яны дадаюць: "Беражы, зяцёк, нашую дачушку, яна ў нас адна, не бядна; ты ж цяпер ўзяў яе, дык і сьпі з дачкою. А мо ў цябе шчэ жанілка не адрасла?" ))) Абавязкам "бацькоў" зьяўляецца ўсімі магчымымі сродкамі весяліць за сталом моладзь ды распальваць у хлопцах спаборніцтва наконт частаваньня сваіх "жонак". Хлопцы са свайго боку імкнуцца выхваліцца адзін перад адным, і часта гульня завяршаецца шумным разгулам: абдымкам, пацалоўкам - сьціплым ды наўзацмачкі - жартам усялякага роду няма канца. Увесь вечар танчаць разнастайныя народныя танцы, тую ж “Лявоніху” розных відаў альбо “Лявоніху на выжываньне” (гэта значыць, да зморы, покуль не застанецца апошняя, самая стойкая пара!); сьпяваюць калядкі, вясельныя, любоўныя песьні. Таксама, адным з асноўных этапаў гульні зьяўляецца сымбалічная лоўля "бабулек і дзядулек" (так алегарычна называюць маладых), якія, уцякаючы й хаваючыся адно ад аднаго вакол вясельнага шэрагу (усе стаяць па парах), сьпяваюць сьпецыяльныя "цярэшкі" - кароткія, жартоўныя, імправізацыйныя песьні, найчасьцей эратычнага характару:
Пайду я пабегаю,
Як рыбка па берагу.
Пайду я пагуляю,
Як рыбка па Дунаю.
Хоць жа я галоўку зламлю,
Я сабе дзядульку злаўлю!
Не ўцякай, мой дзедзінька,
Не ўцякай, лябедзінька!
Чаго ты туляесься?
За дзевак хаваесься?
Ці мяне цураесься?
Не бяжы, дзядулька, бяжком,
Запала дарожка сьняжком,
Вазьму я мяцёлачку,
Разьмяту дарожачку,
Запалю я сьвечачку,
Асьвячу я сьцежачку.
Ажно мне галоўка баліць,
Як жа мне дзядульку злавіць?
А здайся дзядулька, здайся,
На іншых не заглядайся!
Пабег дзед па ельнічку,
Баба па бярэзьнічку,
Дзед бабу лавіў-лавіў,
Ляшчыньнік ламіў-ламіў.
Ляшчыньнік ня ломіцца,
Бабулька ня ловіцца!
Дзядулька, аролік мой,
Падымі падолік мой,
Бабулька, царыца мая,
Каротка спадніца твая!
Ня йдзі цераз рэчачку,
Замочыш авечачку,
Ня йдзі цераз быструю,
Замочыш цукрыстую!
Спачатку ўцякае "бабулька", а "дзядулька" яе ловіць і сьпявае "цярэшкі" (злавіўшы - цалуе), а тады - наадварот. І так усе пары па чарзе )))
Разыходзяцца позна, далёка па апоўначы. Калі якой-небудзь дзяўчыне выпадае вяртацца да хаты без знаёмых і суседак, дык новы "муж" абавязаны правесьці сваю "жонку" да хаты. І, натуральна, што дзякуючы вясельнаму сп'яненьню, жартам, пастаноўцы ўсяе справы на вясельны лад і шматлікім іншым спрыяльным умовам маладыя людзі часам і спакушаюцца: сапраўды, ніводная "Жаніцьба Цярэшкі" не абыходзіцца без такога роду ахвяраў, горкіх сьлёз, пакутаў, позьняга пакаяньня, якімі па хуткім часе даводзіцца расплочвацца за сваю памылку, калі народжваюцца так званыя "цярэшкавы дзеці" (незаконнанароджаныя). Як правіла, сумленны
хлопец сьпяшаецца выканаць свой маральны абавязак у адносінах да дзяўчыны, і ўсё сканчаецца сапраўднай жаніцьбай!
Але ж у адваротным выпадку, за пакрыўджаную дзяўчыну заступалася грамада: на пытаньне “Чыё дзіцё?” яна магла нават з гонарам (а ня ганьбаю) адказаць - “Цярэшкава!” І калі фармальна гучала мужчынскае імя, ужо ніхто ня меў права яе абразіць, бо такі чалавек быў бы асуджаны грамадою: гэта было жорстка рэглямэнтавана! І на дзяцей такіх нельга было паказваць пальцам, бо фармальна бацька ў іх быў: Цярэшка! - глыбокая народная мудрасьць і тактоўнасьць!!! Так было даўней, а цяпер гэта, вядома ж, не захавалася, на жаль.
Сакральны ж сэнс усяе гульні палягае ў вясёлай падрыхтоўцы моладзі да шлюбаваньня!!! )))))))

жаницьба, думка, тэорыя, Цярэшка, фота, психалагичны гвалт, ноч, мы

Previous post Next post
Up