Dec 09, 2009 14:58
Пасля творчых выплёскаў прачнулася толькі а 13.20. Поўная жэсць. Спазнілася на пары.
Але... далібог такое надвор'е на вуліцы. Снег лусткамі кружыць каля майго балкону. Прыгожа-прыгожа. Нібыто я сяджу ў зямлянцы ў лесе.
Але, кажуць, што на вуліцу трэба выходзіць толькі ў гумовых ботах, бо макрэнь жудасная стаіць. Ай... не хочацца нікуды ісці.
Буду назіраць.
І рыбу смажыць :) Першы раз у жыцці. Мо хто ведае смачны рэцэпт вухі?
вуха,
снег,
рыба,
зіма