Гарайс дансіс па-бастыёнску

Feb 19, 2009 01:10

Мае валасы зараз чамусьці пахнуць цыгарэтамі.
Цікава, бо ў "Бастыёне" сёння больш пілі піва, чымся  смалілі.
Спачатку я думала, што танцаў не атрымаецца: занадта народу сабралося і ўсе з куфлямі піва. Атрымлівалася танчыць пад пеннымі плёскатамі. Часам, з півам на кашулі. Але ж.... 
Але ж галоўнае, што атрымалася прыйсці (прымусіла сябе) і сустрэла тамака шмат знаёмых твараў.
Cустрэла маёго любімага партнёра. І Алена Васільеўну, якая па ўсіх вечарынках бегае.
Патаньчыла з Марынай. Усё паказваю ёй, колькі страчваюць прыхільнікі багемнай клубнай тусоўкі ці начных бессэнсоўных дыскатэк. На гэткіх жа дудуарскіх пасядзелках-прытанцоўках ёсць ДУША, СЭНС, ГІСТОРЫЯ.
Яна кажа, што разумее мяне.
Вядома, яна ведае, што адказваць мне ў такія моманты, калі я апантаная доказам усяго, чаго хачу.
Але я лічу, што яна шчыра пасмяхаецца і рухаецца ў такт.
Чаму я назвала гэты допіс Гарайс дансіс? Не ведаю... Гарайс дансіс- вясельны латышскі ці літоўскі таньчык, вельмі павольны, з кружэннем у розныя бакі. Падчас яго ты павінен глядзець у вочы свайго партнёра. Божа,  а гэта цяжка. Я заўсёды пачынаю ўсмяхацца. Не вытрымліваю чужы позірк.
Заўтра танцы ў "Жар-птушцы". 
Дарэчы, калі людзі пачынаюць філасофстваваць наконт існавання свабоды і сумлення  ў пэўным грамадстве, я магу зараз сказаць, што мая свабода - гэта музыка. Наша, беларуская, традыцыйная. Сумленнем я беларуска, а ў жыцці палова на палову. Так атрымліваецца. І пакуль я гэта прымаю. Пакуль гэта мая гармонія.

думкі, танцы, вечарына, гармонія

Previous post Next post
Up