27.03.2010 а 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Кастрычніцкая плошча, Палац Рэспублікі) адбудзецца выстава беларускіх графіці-мастакоў “BY.DE”. Выстава арганізавана пры падтрымцы Калегіі імя Тэадора Хойса Фонда імя Роберта Боша, арганізацыі MitOst, нямецкага вытворцы фарбы MONTANA і сеткі крамаў INFINITY.
Сваёй мэтай выстава ставіць паказаць патэнцыял беларускіх графіці-мастакоў, пазнаёміць гледачоў з такім накірункам альтэрнатыўнага мастацтва як графіці, даць наведвальнікам магчымасць атрымаць жывы кантакт з прадстаўнікамі графіці-культуры ў Беларусі.
Акрамя таго а 11.00 у дворыку Палаца мастацтваў (вул. Казлова, 3) адбудзецца майстар-клас некаторых удзельнікаў праэкта, што дае магчымасць пазнаёміць гледачоў з працэсам стварэння графіці.
Запрашаем на мерапрыемства!
Пытанні дасылайце на by.de@tut.by
Запрашаем у групу
http://vkontakte.ru/club8958934