Nie mogę zapomnieć jak wkręceni w Nohavicę byli
bezymov i
pollushka po oglądnięciu filmu "rok diabła" na gliwckim rynku i wyjeździe na spływ do Czech.
a tu sięokazuje ze obywatel
voronau przekłada piosenki Jarka na język biaoruski.
Як бралі мяне ў салдаты
Ярамір Нагавіца
З чэскай пераклаў Віталь Воранаў
Як бралі мяне ў салдаты
абстрыгалі пад гаршчок
выглядаў я як балда
як і ўсе што навакол-ол-ол-ол
як і ўсе што навакол
Загналі мяне ў казарму
пачалі мяне вучыць
як радзіму бараніці
як салдатам добрым быць быць быць быць
як салдатам добрым быць
Неяк ранкам на сьвітанку
абапёрся аб сьцяну
прыгадаў сваю галубку
дужа я яе люблю-лю-лю-лю
дужа я яе люблю
У адведкі праз паў году
завітала, я ж хварэў
калідорам нехта сноўдаў
я нічога не пасьпеў сьпеў сьпеў спьеў
я нічога не пасьпеў
Плакаць тут ня мае сэнсу
гэта ж не яе віна
дзеўцы трэба даць любові
усё астатняе лухта-та-та-та
усё астатняе лухта
У маёра на пагонах
зорка быццам бы зьвязда
каля брамы дзеўку пераняў
вось і здарылась бяда-да-да-да
вось і здарылась бяда
Што каму там да салдата
калі дзеўка здрадзіла
покуль вам Кузьма Батура
песьня тут закончана-на-на-на
як па густу вам яна-на-на-на
асаблівай не была