Мабыць, гэта самы дасканалы з гледзішча традыцыяналісцкага светагляду і эстэтыкі сцяг. Архетыпічныя колеры. Яго сімволіка укарэненая ў індаеўрапейскай мадэлі свету. Тры нябёсы, тры прынцыпы, тры касты. Вось што пра іх піша Жан Адры:
у аснове індаеўрапейскага погляду знаходзіцца трыяда колераў: белы, чырвоны і чорны. У выпадку асобных індывідаў кажуць пра “тры якасці”, пра тры “духоўныя прынцыпы”, індыйцы кажуць пра “тры ніткі” (guna), аднак з кожнай з гэтых нітак звязаны свой пэўны колер: sattva ‘дабрыня’ - светлы, белы прынцып, rajas ‘руплівасць’, ‘жарсць’ - чырвоны прынцып (першапачатковае значэнне гэтага панятка мы зноў сустракаем у касмагоніі), tamas ‘духоўная лянота’ - чорны прынцып, “цемра”.
Гісторыя гэтага сцягу ў Беларусі не надта ўдалая. Спачатку яго прысабечыла БПС, цяпер юзае "Правы Альянс". Праблема ў тым, што гэткія значныя сімвалы не павінны выкарыстоўвацца нейкімі дробнымі групоўкамі і партыямі, якія нават і не здагадваюцца пра яго праўдзівае значэнне, нават краінамі. Бо гэта штандар Сусвету. Да такіх рэчаў трэба ставіцца вельмі адказна. Шалёныя нацысты абралі сабе вельмі моцны знак - свастыку, а ў выніку сваёй бяздарнай паразы дыскрэдытавалі яго. Гэта недаравальна.
Дарэчы, іхная сімволіка ўжо прадвызначыла паразу: чорнае сонца, агонь не ствараюць, а знішчаюць, чырвоны прынцып усё захлынуў, стаўшы вар'яцкай экспансіяй і пыхай - даўні кшатрыйскі грэх, за які заўсёды трэба вельмі дорага плаціць.
Але самыя пацешныя гэта левакі, якія чаго толькі не прыдумляюць ад уласнага невуцтва: перагорнуты кайзераўскі сцяг, калька з расійскага імперскага сцыягу, сімвал адзінства славянаў (sic!). Ды што з іх, зрэшты, узяць...
kryviec.livejournal.com/381225.html БЕЛЫЙ - САТТВА - ДУХ - РОД - СВЯЩЕНСТВО- БРАХМАНЫ...
КРАСНЫЙ - РАДЖАС - КРОВЬ - НАРОД - ВОИНСТВО - КШАТРИИ...
ЧЁРНЫЙ - ТАМАС - ПОЧВА - РОДИНА - ТРУДОЛЮБИЕ - ШУДРЫ...