Алесь Бяляцкі

Aug 12, 2011 14:12




У мінулы чацьвер арыштавалі старшыню праваабарончага цэнтру "Вясна". Дэпартамент фінансавых даследванняў інкрэмінуе яму “утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры”.

Пра тое, што Літва перадала звесткі пра рахунак у банку гэтай краіны, спадар Алесь ведаў яшчэ з зімы. Ведаў, якія гэта будзе мець наступствы. І працягваў выконваць свае прафесійныя абавязкі. За гэтыя месяцы дапамог сотням адміністратыўна пакараных і за студзеньскія выступленні, і за "маўклівыя" акцыі пратэсту. Дапамог сем'ям тых, хто зараз адбывае пакаранні за "масавыя беспарадкі". Ён даносіў інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі да міжнароднай супольнасці, нягледзячы на той бруд, якім палівала яго дзяржаўная прапаганда.

Ён як ніхто іншы ведаеш, што такое беларускія допыты і беларускія турмы. Ён ведае, як даводзіцца і тым хто сядзіць, і тым, хто чакае.

Ён не з'ехаў.

Таму што ён абараняе правы чалавека. Ён узяў на сябе такую адказнасць.

Цяпер час абараніць яго. Праваабаронцы шукаюць валанцёраў для грамадзянскай кампаніі. Тыя, хто жадаюць далучыцца, пішыце ў асабістыя.

Заява праваабарончага цэнтру "Вясна" 4 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - “утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” - быў затрыманы старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі. Санкцыя ў межах артыкула, які інкрымінуецца Алесю Бяляцкаму, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Затрыманню вядомага праваабаронцы папярэднічалі ператрусы ў яго дома і на лецішчы, на офісе ПЦ “Вясна”. Крымінальную справу ў дачыненні да Алеся Бяляцкага мы адназначна ўспрымаем як расправу і помсту за ягоную шматгадовую праваабарончую дзейнасць, а таксама як імкненне знішчыць Праваабарончы цэнтр “Вясна” і запалохаць увесь праваабарончы рух у Беларусі. Праваабарончы цэнтр “Вясна”: Патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага і спынення крымінальнага пераследу ў адносінах да яго. Заяўляе пра намер працягваць сваю працу, паколькі наша арганізацыя - гэта людзі, якія аб’яднаныя верай у важнасць сваёй місіі па абароне правоў і свабод грамадзянаў Беларусі. Выказвае шкадаванне, што дзяржаўныя органы Літоўскай Рэспублікі стварылі спрыяльныя ўмовы для з’яўлення крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Бяляцкага. Заклікае міжнародную супольнасць ужыць усе магчымыя сродкі палітычнага і прававога ціску на ўрад Беларусі ў мэтах вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных вязняў. Праваабарончы цэнтр “Вясна” канстатуе, што рэпрэсіўныя дзеянні беларускіх уладаў вядуць да далейшай ізаляцыі краіны і ставяць Беларусь пад пагрозу магчымых эканамічных санкцый, віна за ўвядзенне якіх цалкам кладзецца на ўрад. Мы выказваем падзяку ўсім калегам-правабаронцам, грамадcкім дзеячам, журналістам, усім грамадзянам Беларусі і іншых краін, якія выказваюць падтрымку Алесю Бяляцкаму і нашай арганізацыі.

Падпішыце асабістае паручальніцтва за Алеся Бяляцкага

праваабарона, грамадскае, Салідарнасць

Previous post Next post
Up