Конкурс на замяшчэнне вакантнай пасады: тэхнічны супрацоўнік інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела

Aug 22, 2013 19:26


Інстытут імя Гётэ з’яўляецца ўстановай культуры Фэдэратыўнай Рэспублікі Германія. Аддзяленні Інстытута імя Гётэ працуюць у многіх краінах свету. Наша дзейнасць скіравана на папулярызацыю нямецкай мовы за мяжой і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры. Мы прапануем інфармацыю аб сучасным культурным, грамадскім і палітычным жыцці Германіі. Наша міжнародная дзейнасць патрабуе адкрытасці да іншых культур і наяўнасці высокага ўзроўню міжкультурнай кампетэнтнасці.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску абвяшчае конкурс на замяшчэнне пасады тэхнічнага супрацоўніка інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела з 1 кастрычніка 2013 г.

Апісанне службовых абавязкаў:

- апрацоўка і праверка прызначаных для бібліятэкі паставак;
- тэхнічная апрацоўка новых носьбітаў інфармацыі пасля іх паступлення ў бібліятэку;
- расстаноўка вернутых чытачамі бібліятэкі носьбітаў інфармацыі па іх месцах на паліцах у адпаведнасці з існуючай сістэмай;
- кантроль за паступленнем перыядычных выданняў;
- выраб копій, транспартыроўка і ўпакоўванне рэчаў;
- выдача носьбітаў інфармацыі чытачам бібліятэкі;
- прадастаўленне даведачнай інфармацыі (непасрэдна і праз сетку Інтэрнэт/тэлефон);
- вядзенне картатэкі чытачоў, выдача картак чытача;
- удзел у працы з грамадскасцю і бібліятэчным маркетынгу;
- нагляд за фае і памяшканнямі бібліятэкі;
- удзел у ажыццяўленні канцэпцыі бібліятэкі як навучальнага і камунікатыўнага цэнтра;
- удзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела.

Патрабаванні:

- упэўненае валоданне беларускай, рускай і нямецкай мовамі;
- уменне працаваць з камп'ютарам (бібліятэчныя праграмы, MS Office);
- уменне працаваць з сучаснай офіснай тэхнікай;
- веданне нямецкіх рэалій;
- медыйная кампетэнтнасць;
- гатоўнасць да гнуткага працоўнага графіка (праца ў вечаровы час і па суботах);
- ініцыятыўнасць, арганізацыйны талент, крэатыўнасць, здольнасць да працы ў камандзе і высокі ўзровень сацыяльнай кампетэнтнасці;
- ветлівасць;
- гатоўнасць браць удзел у праграмах павышэння прафесійнай кваліфікацыі.

Аб’ём занятасці - 100 % (40 гадзін у нядзелю). Умовы і аплата працы - у адпаведнасці з тарыфнай сеткай Інстытута імя Гётэ ў Мінску і заканадаўствам РБ. Пры ўладкаванні на працу заключаецца працоўны дагавор працягласцю ў два гады з магчымасцю далейшага падаўжэння.

Дасылайце свае дакументы (рэзюмэ, аўтабіяграфію; пасведчанні і рэкамендацыйныя лісты - у выпадку іх наяўнасці) у электроннай форме да 10 верасня 2013 г. на наступны адрас:

nasartschuk@minsk.goethe.org
Аляксандру Сяргеевічу Назарчуку
Кіраўніку інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела Інстытута імя Гётэ ў Мінску

***

Das Goethe-Institut ist das weltweit tätige Kulturinstitut der Bundesrepublik Deutschland. Wir fördern die Kenntnis der deutschen Sprache im Ausland und pflegen die internationale kulturelle Zusammenarbeit. Darüber hinaus vermitteln wir ein umfassendes Deutschlandbild durch Informationen über das kulturelle, gesellschaftliche und politische Leben. Unser internationales Tätigkeitsfeld erfordert große Offenheit für andere Kulturen und eine hohe interkulturelle Kompetenz.

Das Goethe-Institut Minsk sucht zum 01. Oktober 2013 eine/-n technischen Mitarbeiter/-in in der Abteilung Information & Bibliothek

Das Aufgabengebiet umfasst:

- Bearbeitung und Kontrolle von Lieferungen für die Bibliothek,
- technische Bearbeitung neuer Medien in der Bibliothek,
- Medienrückstellung und Ordnen der Bibliotheksbestände (Print- und AV-Medien, Periodika),
- Eingangskontrolle von Periodika,
- Kopiertätigkeiten, Transport- und Packarbeiten,
- Ausleihdienst in der Bibliothek,
- Erteilung allgemeiner Auskünfte (physisch und virtuell),
- Führung der Benutzerdatenbank, Ausstellung von Benutzerausweisen,
- Mitarbeit bei der Öffentlichkeitsarbeit und beim Bibliotheksmarketing,
- Bewachung des öffentlichen Bereichs im Foyer und in der Bibliothek,
- Mitarbeit an der Konzeption der Bibliothek als Lern- und Begegnungsort (multimediale Bibliothek mit hoher Aufenthaltsqualität),
- Mitwirkung bei der Organisation und Durchführung von Veranstaltungen im Bereich Information und Bibliothek.

Wir erwarten:

- gute belarussische, russische und deutsche Sprachkenntnisse,
- sicheren Umgang mit Bibliotheks- und MS Office-Programmen,
- sicheren Umgang mit moderner Bürotechnik,
- Deutschlandkundliche Kenntnisse,
- Medienkompetenz,
- Bereitschaft zu flexiblen Arbeitszeiten (auch abends und an Samstagen),
- Engagement, Organisationsgeschick, Kreativität, Teamfähigkeit und hohe soziale Kompetenz,
- kundenorientierte Umgangsformen,
- Bereitschaft zur weiteren Fortbildung.

Der Beschäftigungsumfang beträgt 100% (40 Stunden pro Woche). Die Arbeitsbedingungen und Vergütung richten sich nach dem örtlichen Vergütungsschema des Goethe-Instituts Minsk und unterliegen belarussischem Recht. Der Arbeitsvertrag ist zunächst auf zwei Jahre befristet (mit Option einer Verlängerung).

Ihre Bewerbung (Bewerbungsschreiben, Lebenslauf, evtl. Zeugnisse und Empfehlungsschreiben) richten Sie bitte in elektronischer Form bis zum 10.09.2013 an:

z. Hd. Herrn Alexander Nasartschuk,
Leiter des Bereichs Information und Bibliothek,
Goethe-Institut Minsk
nasartschuk@minsk.goethe.org



www.goethe.de/minsk

сфера обслуживания

Previous post Next post
Up