Sep 27, 2007 21:00
Не маю словаў
(далей ідзе вершык)
Не маю словаў. Маю толькі крык.
Вось бы яго зацяць, каб сэрцы скаланула.
Цвярозаць нападкала… ды й напала.
Нікога, паміж нас, не ашукала.
Дзе узяць такую моцу майму крыку?
Ад кома ў горле, голас мой сіпіць.
Пазычце мне той моц, ці станьце,
Ды й глядзіце…
у неба…
як вар’яты…
на блакіт…
Не маю зроку. Маю толькі погляд.
Яго цяжар, як вета, хацела б налажыць
на справу ката,
хлуснёй атручаныя словы.
Калі б ён толькі мог
спыніць,
заваражыць.
Вы адкажыце. Што перашкаджае?
Мо бляск не той? Мо веры не хапае?
Вы позірк мой расчульце і натхніце
Ці ўстаньце…
Як вар’яты…
Глядзіце й зноў…
Глядзіце…
Не маю адчуванняў. Маю толькі боль.
Разліла б, як напой, у вашы кубкі.
Забыўшыся,
Спыніўшыся
смагу ты спатоль
- Што атрымаешь?..
А марыў?..
- Марыў пра спакой…
Не маю думак. Маю адну думу.
Яна крычыць. Яна баліць.
А я вар’ят…
Жыву…
І так шукаю…
Той самы, што і вы
Мо толькі ў начы?
Блакіт.