Музей карэт (МІНСК)

Nov 02, 2015 06:21

Оригинал взят у azarkinm в Музей карэт (МІНСК)
З сярэдзіны мінулага 2014 года ў Мінску дзейнічае "Музей карэт", але дайшлі мы да яго толькі зараз. Асаблівасць цяперашняга майго паста пра яго ў тым, што знаходзіцца музей побач з "Археалагічным музеем" дзе зараз выстаўляюцца рыцарскія латы. Да, што побач, нават квіткі на выставу лат прадаюцца ў будынку "Музея карэт", таму вы яго ніяк не абмінеце.



Вядома мінскаму музею далёка да свайго Ліссабонскага брата,


ён займае куды меньшае месца, ды і карэт там усяго толькі адна.


Затое, наведвальнікі пабачаць увесь транспар канца ХІХ - пачатка ХХ стагоддзя, які існаваў на Беларус. Тут і сані, і брычка, і яшчэ бог ведае што. Пасля наведвання музея, вы будзеце шкадаваць толькі аб адным - што дазваляюць пасядзець толькі ў адных санях, а так бы хацелася адчуць сябе сапраўдным панам у карэце, а не селянінам у палозьях. ))))))


Прагрэс дайшоў і да нашых музеў, інтэрактыўнасць з'яўляецца і ў нас. У музеі размешчаны партал, дзе дзеці, ды і што граха хаваць, дарослыя могуць сабраць розныя віды транспарта па частках, паглядзець маршруты конкі і першага трамвая, і вядома прачытаць гісторыю транспарта ў горадзе.


А мы з мужам прыйшлі да высновы, што з прагрэсам, многія рэчы, якія былі зразумелыя людзям ХІХ стагоддзя, абсалютна не вядомыя нам. Так мы зусім не ведаем складаных частак упражкі каня, хіба толькі адно слова ведае кожны - хамут. :-) А там жа кожная дэталь мае сваю назву. Затое плюс, мы ведаем, што такое вайфай, айпад, планшэт і мабільны тэлефон. )))))


Хто не хадзіў яшчэ ў музей карэт, зараз з'явілася нагода - побач выстаўляюцца рыцарскія латы пра якія я распавядала тут http://azarkinm.livejournal.com/158673.html


транспорт

Previous post Next post
Up