Каля Валожына ёсць новыя (з 19 ст) могілкі, агульныя для праваслаўных і каталікоў. У тым жа 19 стагоддзі на іх была ўзведзена каталіцкая капліца, з дапамогай графаў Тышкевічаў. Пазней яе перадалі праваслаўным. За імі яна і дагэтуль. Час узвядзення я дакладна ня памятую (а можа і ня ведаю). Глобус Беларусі падае, што 1850 год, але стылістычныя асаблівасці будынка наводзяць на думку пра ранейшы час. Прынамсі ў ім выразна адчуваецца спадчына барока. А таму цалкам верагодна, што самы пачатак 19 ст., як раз тады, калі узводзіліся асноўныя пабудовы Тышкевічавай рэзідэнцыі.
Ніжэй дзве выявы. Злева - зроблена пару год таму, зправа - за два дні да новага году. Што датычыцца вежы, дык можа яшчэ і нічога, толькі гэтая вульгарная пазалота, а вось новы купал - па-за каментаром.