Развітанне з Мінскам 1

Feb 23, 2013 18:09

Некалі планаваў падрыхтаваць і выдаць ілюстраваную кніжку, прысвечаную Мінску. Патроху збіраў інфармацыю, у першую чаргу ілюстрацыі, бо кніжка мелася называцца "Мінскі альбом". Але час ішоў, з'яўляліся іншыя справы і раптам я зразумеў, што майго мінскага альбому, відаць, ужо ніколі не будзе. Назапашаныя матэр'ялы ляжаць бяз сэнсу. Ды й час ідзе і шмат што становіцца і без таго шырока вядомым. І вось, каб не быць падобным да тых нашых гісторыкаў, што дзесяцігоддзямі хаваюць ад іншых знойдзенае імі (захоўваючы для ўласных будучых публікацый), я вырашыў выкласці некаторыя падрыхтаваныя некалі ілюстрацыі проста тут, у сваім блогу. Вялікіх сенсацый не чакайце. Я да гэтай справы не вяртаўся ўжо хутка як 10 гадоў. Але можа што і падасца цікавым. Сёняшні пост пра 16-17 стст.



Медаль Яна Глябовіча (1544-1593) - мінскага каштэляна. Відаць і адпаведны надпіс на самім медалю.



Ну тут усё добра відаць з надпісу на партрэце. Знаёмцесь - фундатар мінскага кляштару бернардынак. Што датычыцца заяўленай на партрэце пасады мінскага ваяводы, дык з гэтым я не разабраўся, бо Аляксандра Слушкі сярод вядомых мне спісаў ваяводаў няма. Няхай з гэтым разбіраецца хто іншы.



Яшчэ адзін мінскі ваявода Аляксандар Масальскі.




Анджэй Завіша - мінскі стараста і ягоная жонка Аляксандра з Агінскіх.



Яшчэ адзін партрэт А. Завішы аўтарства вядомага рытоўніка Аляксандра Тарасевіча.



А гэта Язафат Бражыц - вядомы ў 17 стагоддзі вуніяцкі дзеяч і прапаведнік. Ён вучыўся ў мінскіх езуітаў, а потым быў тут настаяцелем кляштару. Аўтарства медзярыта таго ж Тарасевіча.



Вядомы партрэт Антонія Сялявы які, сярод іншага, з'яўляецца заснавальнікам мінскага кляштару базыліянак на Траецкай гары ў 1630 року і пазней адкрытай там жа школы.



Выява цудадзейнага абраза з мінскага кляштару бернардзінак.



А гэта абраз 1652 року з Петрапаўлаўскай царквы.



Праектны план мінскага касцёлу езуітаў 1697 року.
Previous post Next post
Up