Пра дзікуноў і асвечаных

Feb 02, 2013 17:33

http://news.tut.by/culture/332943.html
Змяшчаю толькі некаторыя каментары да артыкула:

-Версаль у них, блин. В 21-м веке треть страны живёт ещё в хатках без туалетов, ванны. Почему государство их не сносит и людям новые дома не поможет построить?!!! Уже многие наши усадьбы проданы русским под гостиницы, рестораны, бизнесы....Это что вообще?!! Никаких "господ" у нас в стране не будет. Все люди равны.-

-Блин, а когда кто нибудь напишет про простых беларусов, которых польские паны, на тот момент - гаспадары Западной Беларуси, замордовали в Картуз-Березе - на тот момент самом жестком концлагере Европы?-

-Радостно встретил в моём районе народ 39 год
Закапыванием в землю и подвешиванием за ноги осадников и панов. Заберите свои Статуты на пипифакс!!-

-Здраднiкам, i польскiм фашыстоуцам сапегам ганьба!-

Мяркую, што многія ўжо звыкліся з тым цемрашальствам, якое пануе ў галовах нашых суайчыннікаў. Звыкліся і не звяртаюць увагу. А я вось не магу. Бо ад гэтых цемрашалаў як раз і залежыць (праз усеагульнае выбарчае права) і мой лёс, і лёс маіх дзяцей і, нарэшце, лёс дарагога мне краю.  І што саме крыўднае, нават тыя, хто павінен быў бы спрыяць таму, каб глузды наварочваліся на месца, сам няздольны пазбавіцца заганных стэрэатыпаў і бяздумна паўтарае састарэлыя шаблоны, якія толькі пагаршаюць сітуацыю. Вось, напрыклад, вытрымка з артыкулу Язэпа Янушкевіча пра метрыку Канстанціна Каліноўскага:

- А вядома, што пазней адбыўся "поўны хрост" нашага героя. "Року Божага тысяча васемсот трыццаць восьмага месяца красавіка чацвёртага дня ў Ялаўскім рыма-каталіцкім парафіяльным касцёле быў дапоўнены вікарыем таго ж касцёла ксяндзом Францішкам Каржанеўскім абрад хросту над дзіцяткам [названым] імёнамі Вінцэсь-Кастусь (тут і далей вылучана мной), сынам Сымона й Веранікі з Рыбіньскіх Каліноўскіх, шлюбных бацькоў, народжаным таго ж года, месяца студзеня дваццаць першага дня ўвечары і ў дзень шосты месяца лютага [праз таго ж самага ксяндза… ахрышчаным]… Хросныя бацькі: Антось Кіткевіч, адміністратар Ялаўскага парафіяльнага касцёла, капелан Свіслацкай гімназіі з Петранэляй, жонкай Канстанціна Крукоўскага. Асіставалі… Канстанцін Крукоўскі з Эльжбетаю, жонкай Казімера Шыманьскага".
Ці не прысутны Кастусь Крукоўскі (сваяк?) паўплываў на "дадатковае" імя?
Гэты метрычны запіс (пад двума імёнамі) "Вінцэнта-Канстанціна" стаўся поўным актам хросту.-

Ня ведаю як каму, але для мяне гэтае вольнае абыходжанне з імёнамі нашых гістарычных постацяў, іх штучная "беларусізацыя пад сялян" здаецца абсалютна не адэкватнай. Самога Язэпа Янушкевіча, між іншым, у Ракаве старэйшыя людзі завуць ня інакш, як Юзэфам (блізкія - Юзікам). Ды што з імёнамі! Імёны - гэта проста яскравы прыклад. З любымі гістарычнымі фактамі так.
У сувязі з гэтым у мяне нарадзілася такое вось бачанне працэсу ўзаемных уплываў паміж культурамі элітарнымі і народнымі, якія адбываліся ў нас і іншых народаў. Звычайна за аснову нованараджаючагася нацыянальнага міту бралася ўсё ж традыцыя і культура паноўных колаў, якія самі свядома і асцярожна дапаўнялі яе элементамі народнай культуры. У нас было проста наадварот. У падмуркі беларускасці былі пакладзены эстэтычныя і этычныя коды, узятыя наўпрост з пад саламянай страхі, і толькі калі аказалася, што на гэтым нічога не збудуеш, пачалі сялянскую халупу аздабляць мэбляй і пасудай з разрабаваных панскіх палацаў. Паноў, вядома, па-ранейшаму лічачы за чужых і ворагаў, не разумеючы з большага, што рабіць з тым нарабаваным майном і для чаго яно увогуле было патрэбна. Вось так і лепіцца беларуская нацыянальная культура да гэтага часу. Можна прыняць і такі варыянт. Можна. Але нічога агульнага з сапраўнай гісторыяй і традыцыяй нашага краю ён ня мае.
Previous post Next post
Up