Сіньер Далбаеб

May 18, 2010 14:47

Для жыцця у гістарычнай частцы горада аўтамабілісту патрэбныя моцныя нэрвы і пэўная ступень пафігізма. Падрэпаны бампер сапраўдны urban-survivor не імкнецца рэмантаваць. Ен гэта робіць у лепшым выпадку раз на год і звычайна тады, калі акрамя такой дробезі, пашкоджаны больш жыццяважныя часткі. Больш таго, бездакорны бампер выдае прывінцыяла. Шмат нэрваў затрачваецца на працэдуру паркавання. Дарогі вузкія, на першых этажах дамоў як правіла знаходзяцца камерцыйныя установы: крамы, бары, парыкмахерскія. У мяне увогуле можна сказаць - вуліца майстроў: парыкмахер на паркмахеру сядзіць і швейнай майстэрняй паганяе. Амаль палова аўта штодзенна рызыкуе атрымаць кару. Канешне сярод жыхароў існуе нешта накшталт маральнага кодэксу паркоўшчыка. Дастаткова не спыняцца на месцах, прызначаных для інвалідаў, насупраць выездаў з двароў, на пешаходных пераходах. Калі заехаў колам на тратуар - абавязкова застаў месца праезду для дзіцячага вазка. Калі спыняешся на хвілінку, уключы аварыйку, табе пасігналяць, выбяжыш з хлебнай крамы ды пераставіш. І ніхто не будзе вызываць паліцыю з эвакуатарамі, а выпадкова заехаўшым у квартал паліцыянтам ніякага інтэрэсу ваша прыпаркованая пад забараняльным знакам машына не выклікае. Але існуюць рэдкія нахабнікі, якія нават такія простыя правілы даюць рады парушыць. І такім індывідуумам, я лічу, трэба напамінаць, што яны рэдкасныя нахабныя неадукаваныя далбаебы. Вось і ў нядзелю, не магу выехаць з дому, бо хтосьці паставіў аўта насупраць варот. Сігналю, ніхто не выходзіць. Праз хвілін 10 з’яўляецца даволі прыстойны сіньер, спакойна адчыняе багажнік, пачынае грузіць сваі каробкі, я да яго: сіньер, вы што не бачыце, што вы блакуеце мне выезд..ну так, кажа, пачакайце..я ўжо заводжуся: значыцца Вы вельмі неадукаваная асоба, мне што паліцыю вызываць..кажа: рабіце, што хочаце..тады я ўжо не вытрамаў і сказаў яму, што вы Сіньер - рэдкасны далбаеб. А ў гэты момант, бачу да яго падсаджваюцца дзеці і жанчына..У жанчыне пазнаю суседку з вакна насупраць, мы з ею заўседы ветліва віталіся, аб надвор’і, дзецях словам перакідаліся пры рэдкіх выпадковых сустрэчах..да таго ж за вечар да гэтага мы з жонкай за яе парадаваліся, бо бачылі, як урэшце у яе хаце з’явіўся каханак, які яе ўвесь час пяшчотна абдымаў, калі яна выходзіла запаліць сігарэту на балкон..аказваецца гэтага каханка я і абазваў сіньерам-далбаебам..яны хутка асвабадзілі праезд, з’ехалі..мне неяк стала няемка..не тое, што нецэнзуршчыны цураюся..хутчэй наадварот.. але у адносінах да іншых асоб пэўных эпітэтаў стараюся пазбягаць..а тут яшчэ пры жанчыне і дзецях груба абазваў незнаемага чалавека..думаў пры сустрэчы з суседкай неяк змягчыць сітуацыю, але відаць такой магчымасці не будзе: увечары ўжо іншая парачка абдымалася на тым балконе..яны аказваецца з’яжджалі з гэтай хаты назаўседы і ім у іх ідыліі было шчыра напляваць на астатні свет..у тым ліку на маю свабоду заяжджаць і выяжджаць з уласнага дому..адзінае, што хочацца пажадаць закаханым, калі-небудзь не трапіцца больш брутальнаму аўтамабілісту..накшталт Ўолтера з “Вялікага Лебоўскага”..
Previous post Next post
Up