АДКУЛЬ ВАНІЗМА? ВАШЫ ВЭРСІІ !

Aug 02, 2007 13:42

Менск накрыла хваля Ванізмы (ака непрыемных араматаў). Спачатку ванішча падкралася да ўскраінаў, і ўсе казалі, што гэта калгасы ўгнаілі палеткі курыным гаўном.  Але факты - супраць гэтай вэрсіі:
1 - толькі дэбілы ўгнойваюць палеткі ў сярэдзіне лета,  у самы разгар  "бітвы за ўраджай", калі гэты самы ўраджай яшчэ на палях!! А азімыя, наколькі можна меркаваць па выніках АГЛ-аўскага "сэлектара", яшчэ ніхто ня сее!
2 - любое гаўно, нават курынае, выветрываецца. Сёлетняя Менская Ванізма'2007 трымаецца тыднямі на адных і тых жа месцах.

Сябры, можа хто ведае, адкуль узялася Менская Ванізма'2007? Скідайце, калі ласка, сюды вашыя ГІПОТЭЗЫ, хто неабыякавы да лёсу сталічнага паветра. Разам мы разгадаем таямніцу і ўратуем чалавецтва!

І яшчэ: паведамляйце  сюды пра МЕСЦЫ, куды ўжо дабралася Менская Ванізма'2007.  Важна ведаць маштабы катастрофы!

Для пачатку: 2 тыдні, а можа і больш, Ванізма трымаецца ў раёне Баравой, каля разьвясёлай рэстарацы "ОЧАГ", што на Лагойцы (а людзі там шашлык ядзяць!!!), а ўчора хваля накрыла Бараўляны. Інтэнсіўнасьць Ванізмы не залежыць ад ападкаў і кірунку ветру...
Previous post Next post
Up