апошні дзень верасьня

Sep 30, 2012 13:15

Я ж казала, што ўсю восень мне будзе хацецца ў розныя гарады Еўропы. На гэтых выходных - Швайцарыя.
У Неўшатэлі ад пятніцы цягнецца фестываль віна.

А сёньня, між іншага, міжнародны дзень перакладчыка і сусветны дзень сэрца.
Віншую! :)

А тым часам уздоўж майго дома ўсю раніцу бег 34-ты варшаўскі марафон. Заўзятараў уздоўж дарогі было ці не больш чым бегуноў, З гадзіну яны сьвісталі, пляскалі ў ладкі і верашчалі на ўсе галасы. Але гэта - калі глядзець з вакна ўлева. А цяпер зірніце направа:




і гэта, дарагія мае, карцінка да размовы пра тое, што камера часта бачыць не тое, што мы ёй паказваем.
або ілюстрацыя да маіх крывых ручак )))

яшчэ раз віншую ўсіх перакладчыкаў! і ўсіх, хто мае сэрца )))

птушкаляндар, горад, восень, фоткі

Previous post Next post
Up