Feb 26, 2012 11:55
ля мамінай хаты асфальт угінаецца, утвараючы вялізную лужыну на ўвесь перыяд таяньня сьнегу.
ідучы з крамы я захоплена назіраю, як гордыя аўтамабілі скідаюць хуткасьць, уцягваюць кудысьці ўнутр колы, ператвараюцца ў павольныя шырокія лодкі і праплываюць ля хаты.
забываюся, што я-та ня ўмею так уцягваць колы.
а файна было б часам ператварыцца ў лодку... ці рыбіну...
горад,
антрапалогія паўсядзённасьці