Nov 16, 2011 20:21
тыдзень пачаўся з думкі пра глінтвейн,
што праўда апошнім часам гэтай думкай найчасцей пачынаецца і заканчваецца мой кожны дзень.
і з таго, што я праехала свой прыпынак. а потым заблукала ў мікрараёне. а потым села ў метро не ў тым кірунку
і з таго, што плэер, які я замовіла для сястры аказаўся непрацоўным
не кажучы ўжо пра лістапад, хранічную цемру і ўсё астатняе
калі яшчэ ўлічыць, што ў той жа дзень я ледзь не зайшла пад трамвай...
што застаецца?
правільна, чакаць бажале.
ужо заўтра.
колеры,
восень