Дзіцячыя страшылкі

Sep 21, 2010 23:14

На прэзентацыі кнігі Аляксандра Тамковіча "Лёсы" аўтар расказаў, як яго рассмяшыла гісторыя з дзяцінства Алеся Бяляцкага. Бацькі палохалі яго тым, што калі-небудзь яго выкрадуць цыганы. Аднойчы на дарозе маленькі Алесь заўважыў дзвюх цыганак і падумаў, што гэта за ім. Хлопчык сказаў свайму любімаму сабаку "Фас". Бедныя цыганкі! Герой кнігі - Бяляцкі з іроніяй паглядзеў на Тамковіча і выдаў: "Навошта ты гэта кажаш! Тут жа амбасадары прысутнічаюць! Што яны падумаюць!". Публіка разрагаталася.
І мяне ў дзяцінстве цыганамі палохалі. Бабуля казала, каб не паказвала цыганам зубы, бо загавораць і забяруць. А заўтра маёй Каці трэба частку дарогі да школы прайсці адной, пакуль яе не стрэне бабуля. Калі яна даведалася пра гэта, пачала плакаць: "Мама, мяне цыгане выкрадуць!". Я кажу: "Патрэбная ты ім, ім сваіх дзяцей няма куда дзяваць".
А вы чаго ці каго баяліся ў дзяцінстве?

приколы, дочка, жизнь как она есть

Previous post Next post
Up