Aug 22, 2011 23:59
шаноўныя! ёсьць пытаньне.
я, нарэшце, (нягледзячы на крыважопасьць і крыварукасьць тых бляцкіх малпаў ўсе перашкоды) - ура-ура-ура - здолеў зарэгістраваць анкету на сайце e-konsulat.gov.pl
вось зараз маю такое пытаньне: хто можа распавесьці, як сябе паводзіць у той дзень, калі мне прызначаны час?
я проста прыходжу пад кансулят і іду да вакенца, здаю туды дакумэнты й пачуваю сябе вольным, ці мне ўсё роўна трэба займаць чаргу?
і хто падзеліцца досьведам: колькі палякі па часе робяць шэнгенскую візу?
а то запісаны на 19/09, а напачатку кастрычніка плянуем ехаць у Румынію - вось і гадаю, ці пасьпее мой пашпарт да выезда?