Сёньня наш уні сьвяткаваў 90-годдзе. Дакладней, я так разумею, гэта быў першы дзень сьвята, які адзначыўся ўрачыстай канфэрэнцыяй. Зранку настрой быў наогул ніякі, галава ледзь адарвалася ад узгалоўкі а палове восьмай, так што нават пасьнедаць не пасьпела нармальна.
Варта было апынуцца ва універы, проста каб пачуць струнны квартэт.
У мяне зашчыміла сэрца, я стаяла, слухала і намагалася ўзгадаць, аlкуль яна, адкуль...
І ўвесь астатні дзень праляцеў пад гэтае танга... Напачатку я зразумела, што ведаю як мінімум аднаго не менш шыкоўнага мужчыну. На працягу некалькіх гадзін адчувала крылы за плячыма. Потым была кава, занадта многа кавы і многа сьлёз непаразуменьня, дзяўчына ў кавярні, якая неўзабаве падрымала мяне... І Алег, безумоўна, які заўсёды знаходзіць патрэбныя словы...
Боль у галаве расьце, а наперадзе шчэ гурток па нэўралёгіі... І сьлёзы, якія немагчыма спыніць... А потым ізноў калегі, цікавыя паведамленьні, добрая кампанія па дарозе дадому.
А на небе ў нас зоры-зоры... Ніколі ў Менску такіх ня бачыла!
Гарачая ванна... І невыносна прыемнае імкненьне паказаць, што я маю права на самастойны выбар!
І ўсё гэтае танга...