Вітаю, шаноўнае спадарства!

May 22, 2021 22:28

Я ня ведаю, з якой нагоды вы чытаеце мой ЖЖ. Шчыра кажучы, мне амаль усё роўна.
Але хацелася б сказаць некалькі слоў, каб у вас ня склалася няправільнага ўражаньня наконт маёй асобы:
1) prygazhunia - гэта проста нік.
2) я пішу тут толькі тое, што хачу распавесьці людзям. Так што ня думайце, што добра ведаеце мяне толькі таму, што чытаеце гэты блог. Калі вы раптам захочаце глыбей пазнаць маю асобу - калі ласка, але толькі прыватна.
3) я маю звычку ў зносінах зь людзьмі карыстацца ўсімі мовамі, якія я ведаю. І так, я лічу роднай менавіта беларускую мову. Таму , калі ласка, пазбаўце мяне ідыёцкіх пытаньняў, чаму я пішу на беларускай, ангельскай, гішпанскай ці любой іншай мове. Я так хачу, іншага адказу вы не пачуеце.

я і... я, livejournal, я і людзі

Previous post
Up