Apr 23, 2011 20:19
Цікава, з якой нагоды людзі дадаюць адзін аднаго да сяброў у сацыяльных сетках?
Я зрабіла сабе account "У Кантакце" на першым курсе... сама не магу ўзгадаць, чаму. Але маёй рамантычнай галаве заўсёды здавалася, што калі ты дадаеш чалавека, то такім чынам кажаш: "Я цябе ведаю, давай сябраваць!" ці нешта падобнае. І я вельмі шчыра и непрыемна зьдзівілася, калі стала відавочна, што ня толькі сяброўскія зносіны ня меліся на ўвазе. Большасьць маіх фрэндаў (і, што цікава, большасьць ШДКшнікаў) нават са мной не вітаюцца.
Вось і ўзьнікла пытаньне - навошта? Я разумею, калі мы фрэндзім незнаёмых людзей у LJ, бо гэта спосаб дзяліцца думкамі, поглядамі, даведвацца пра нешта карыснае і г.д. Але сацыяльныя сеткі?
Не разумею...
я і людзі,
diamante es carbon