вакацыя

Jul 07, 2010 20:55

Нда, вось так ціхенька і прабег першы тыдзень... ці то адпачынку, ці то не, ня ведаю, з якога боку апісваць гэты перыяд пасьля экзаменаў.
Ужо тыдзень, як мой родненькі Самсунг знаходзіцца ў чужых руках і лёс яго невядомы. Адсутнасьць тэлефону прыносіць пачуцьцё свабоды, як ні дзіўна гэта прагучыць) Хаця звычайна мне тэлефануе мала людзей, і я амаль упэўнена, што мне ня прыйдзе тая самая смска, что мяне нехта шукаў.
Тры дні практыкі прыносяць неверагоднае задавальненьне. Не, не падумайце, я не з тых, каму падабаецца рабіць дзіркі з чалавечым целе) Проста гэта нейкі кайф ад таго, цто вось зараз твае рукі могуць прынесьці палёгку чалавеку, а яшчэ з кожным днём твае пацыенты адчуваюць ўсё менш і менш болю, а тыя самыя твае рукі вельмі-вельмі марудна, паціху, але усё ж набліжаюцца да таго, што называецца майстэрствам.
А яшчэ я зараз у прастрацыі. Пасьля тыдню адноснага адпачынку я трохі страціла невыноснае жаданьне пасылаць кожнага, хто не пападае у рэзананс з маімі пачуцьцямі і праблемамі. І мне зараз проста невядома, куды пайсьці:
- працягваць пэўныя сацыяльныя адносіны і метадычна і пастаянна мірыцца з тымі рэчамі, якія мяне абураюць, але тым не менш працягваць быць сяброўкай, girlfriend ці нечым падобным да таго;
- або сказаць кожнаму пра ўсё, што я адчуваю, што мяне не задавальняе, выпусьціць сваё Эга і парушыць усё тое, што я спрабавала пабудаваць у грамадзтве за сваё жыцьцё.
"Налево пойдешь... направо пойдешь..." Нешта мае шалі ну ніяк ня знойдуць сваю раўнавагу. Ня лёс: занадта дурная галава дасталася ім, не дае спакою)
Адное я ведаю дакладна: праз паўгадзіны я выключаю мозг і іду балець за Нямеччыну)

life as itself, я і... я, я і людзі, дом, неспакойныя думкі

Previous post Next post
Up