музыка. разважанні.

Jun 18, 2008 23:44

Рок - музыка двух супрацьлегласцяў. У рок-музыцы толькі два настроі: першы - гэта настрой накшталт "у мяне ёсць дзяўчына, некалькі бутэлек піва, і добры пакет травы", а другі - "дзяўчына мяне кінула, піва скончылася, а траву выкралі".
Блюз - тут настрой толькі адзіны. "The blues ain't nothing but a good man feelin' bad" - так казаў Leon Redbone. (дарэчы, сябры, хто валодае ангельскай, пачытайце: http://www.analogman.com/singblues.htm, вельмі смешная штука).
А вось Джаз - гэта мелодыі паўтонаў. Тут могуць быць і такія настроі: "мяне толькі кінула дзяўчына, але жыццё на гэтым не скончваецца, бо ў мяне ёсць яшчэ піва, трава і сябры", ці "у мяне няма грошаў на піва, але я заныкаў некалькі касякоў"!

музыка

Previous post Next post
Up