працягваем жыццё )

Apr 05, 2010 23:59

   Alleluja! Alleluja! Alleluja! 
  Вось і скончыўся Вялікі Пост. Прычым, скончыўся вялікай радасцю.
Дакладней, ён яшчэ ўчора скончыўся, але радасць, спадзяюся, будзе яшчэ доўга трываць :) Бо ёсць вакол такія з'явы і такія людзі, якія нараджаюць і падтрымліваюць яе.
Напрыклад, усю Вялікодную ноч на маёй вуліцы за маімі вокнамі спявалі птушкі. А яшчэ прыемна вельмі з'ездзіць у невялічку вандроўку на 25 км. ад Менска, каб па-сапраўднаму адчуць Вялікдзень з цудоўнымі людзьмі. А яшчэ класна паслухаць  музыку, якую так доўга шукаў і чакаў...

Гэта, вядома, толькі некаторыя маленькія моманты жыцця, якія ёсць у кожнага чалавека, але ,хіба не з такіх дробных момантаў  нашае жыццё атрымлівае свой "колер" і асаблівасці? :)

туда-сюда-обратно, дни мои

Previous post Next post
Up