May 25, 2011 11:28
***
доўгія пераезды падчас вяртання з экскурсій прымушаюць чамусьці думаць аб розным
***
калі едзеш з Менск ці Нясвіж з Гародні - заўсёды свеціць у вочы сонца
***
успомніла, што калі была малая не магла ездзіць у аўтатранспарце, таму вельмі любіла цягнікі, так працягвалася да 15 гадоў. а зараз мне вельмі добра ў аўтобусах - думаецца добра. А цяпер езджу шмат - гэта напэўна тое, што ў дзяцінстве не ад'ездзіла адгукаецца
***
на турфірмах кажуць - дзяўчаты бярыце зараз усе экскурсіі - больш увогуле нічога не плануецца, няма замоў, нават на Крым не назбіралася групы. Вось ён крызіс турыстычны.
***
часам бываюць такія цікавыя турысты, пасля размоў з імі падаецца што стаў добрымі сябрамі - іх нават не хочыцца адпускаць - але ўжо навучылася нейкім чынам дыстанцыравацца ад іх, бо раней вельмі да іх прывязвалася (у думках канешне)і потым на працягу некалькі дзён думала пра праведзены разам час
***
усе расейскія турысты набываюць у Беларусі грузінскае віно, ваўкавыскія каўбасы, ім падабаецца адсутнасць трафіка на вуліцах і дарогах паміж гарадамі
***
першае што мне кажуць пра Беларусь - у вас вельмі чыста, пры гэтым паўсюль
***
турысты з Расеі заўсёды больш ветлівыя, чым беларускія
***
не адна экскурсія з дзяцьмі ў Менск не абыходзіцца бяз Макдольдса
***
расейскія турысты, калі заходзяць у любы праваслаўны храм, адразу становяцца ў чаргу за свечкамі і падаюць цэдулкі на абедню, беларускія гэтага на столькі арганізавана не робяць і звычайна мяне пытаюць дзе паставіць свечку за здравіе, рускія такіх пытанняў не задаюць
***
сярод расескіх турыстаў часцей сустракаю тых, хто прытрымліваецца паста
***
турысты з Расеі больш шумныя і больш задаюць пытанняў, таксама любяць пісаць водгукі, і калі ім нешта не падабюцца кажуць адразу, яны вельмі голасна ў параўнанні з беларусамі размаўляюць, заўсёды пытаюць аб тым дзе ніжэйшыя кошты
***
турысты з Расеі больш плоцяць, і часцей могуць пакінуць "tips"
***
рэдка сярод беларусаў сустрэнеш чалавека, які ведае сваю гісторыю і цікавіцца ёй, асабліва сярод прафсаюзных экскурсій ад прадпрыемстваў
***
сярод тых, хто цікавіцца сваёй гісторыяй часцей сустракаеш незадаволеных уладай, і гэта не залежыць ад узроста
***
чым менш чалавек вандраваў тым больш яму падабаецца Мірскі замак, адзінае слова якое выкарыстоўваецца з боку такіх людзей - "красіво"
***
45 чалавек моцна стамляюць, хаця кажаш ім тое што і тром чалавекам - праходзіш нават больш км з трыма па тым жа маршруце,але менавіта вялікая колькасць стамляе, і бяз ног пасля такой экскурсіі прыязджаеш дамоў і акрамя сна не аб чым больш не марыш
***
самы цяжкі маршрут для мяне на сёняшні момант - Наваградак-Мір-Нясвіж - больш за ўсё ходзіш
***
ідэальная экскурсія - гэта ці ўласная бясплатная па Гародні, ці для 2-3-х расейскіх турыстаў
***
самыя ашчадныя турысты - палякі, але ў гэтым годзе праводзіла для іх экскуріі толькі так званыя "дзяржаўныя" значыць для ўладаў і не за грошы