Падумалася што заўтра абяцаюць вялікі плюс у надвор'і, уяўляю як усе папаўзе, гэты ужо брыткі снег, і паўсюль калюжыны, і канешне мокрыя ногі. Вось яна доўгачаканая вясна! Яшчэ захацела ужо зняць капялюш,а значыць і праўда вясна.
Асноўная асацыяцыя звязаная з вясной - гэта новыя прапановы па працы і інтарэсам у гісторыі. І гэта вясна ужо не стала выключэннем. За адзін тыдзень па розных сферах дзейнасці атрымала запрашэнні ажно на дзве канферэнцыі, прапановы па сумеснай працы па стварэнню гістарычнай выставы, вісяць і працягваюць бударажыць мае мазгі некалькі рэчаў: пераклад тэкста Ядкоўскага, напісанне анкеты на стыпендыю (адну з), пераклада ліста, тры тэкста на канферэнцыі. Таксама думаю над вялікім праектам па стварэнню аднаго музея, да сёняшняга часу думаю, ці возьмуць мяне у распрацоўшчыкі, але хочыцца навучыцца нейкай новай дзейнасці ў кантэксце нашай беларускай рэальнасці. Пажывем паглядзім!
Вось думаю напішу тут усё амаль усе чым зараз забіта галава а праз месяц гляну што з гэтых пунктаў выканала :)))
а гэта вясна у прошлым годзе 1 сакавіка 2009 год!