Feb 19, 2023 17:40
«Краязнаўчая газета» - именно такая газета издается в Белоруссии. Выходит с 2003 года четыре номера ежемесячно.
В этой газете в 2021 году в номерах 36-40 напечатан материал по истории Рогачева. В принципе - довольно интересно изложена история города. О достоверности информации судить Вам - читателям моего журнала...
РАГАЧОЎ - горад абласнога падпарадкавання, чыгуначная станция на лініі Магілёў - Жлобін, цэнтр Рагачоўскага раёна, за 121 км ад Гомеля, 205 км ад Мінска, у сутоку рэк Дняпро і Друць, на поўначы мяжуе з лесам. Назва ад месца знаходжання - злучэнне 2-х рэк утварае вугал, мясцовае - рог. Аўтадарогі звязваюць Рагачоў з Магілёвам, Жлобінам, Гомелем, Бабруйскам, Доўскам.
Выяўленыя археолагамі гарадзішча VI ст. да н.э. - II ст. н.э. (мясц. назва Замкавая Гара, на месцы ўпадзення р. ДРУЦЬ у Дняпро), селішчы ранняга жалезнага веку і XI-XIII стст. (за 50- 60 м на поўнач ад гарадзішча) сведчаць аб засяленні гэтых мясцінаў у глыбокай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніцаў Рагачоў вядомы з 1142г.,калі вялікі князь кіеўскі Усевалад Ольгавіч аддаў яго свайму брату Ігару, уваходзіў у Чарнігаўскае княства. Другі раз. упамінаецца ў летапісе пад 1188 г. пры апісанні аблогі Святаславам Усеваладавічам г. Друцка.
3 канца XIII ст. у складзе ВКЛ, цэнтр Рагачоўскай воласці. У 1399 г. упамінаецца ў даравальнай грамаце князя Вітаўта віленскім канонікам на Бярэзінскія землі, вылучаныя з Рагачоўскай воласці. Да 1780 г. існаваў замак, пабудаваны на месцы гарадзішча. Пад 1406 г. згадваецца ў «Спісе рускіх гарадоў дальніх і бліжніх». У 1440 г. упамінаецца як цэнтр Рагачоўскай воласці. У 1446 г. кароль Казімір ІУ падараваў Рагачоў князю Івану Бароўскаму, сын якога Фёдар па спадчыне валодаў гэтым горадам 17 гадоў. У 1480 г. упамінаецца ў сувязі з вызваленнем мінскага мешчаніна Л. Церашковіча ад уплаты мытнай пошліны. У 1491 г. маскоўскія ваяводы В. Лапін і А. Істома захапілі Рагачоў, але ў пачатку XVI ст. ён зноў у ВКЛ, належаў Хадкевічам. У 1509 г. пінскі князь Фёдар Ярановіч і яго жонка Алена атрымалі Рагачоў у ліку іншых гарадоў ад караля Жыгамонта I (Старога), а з 1524 г. уладанне каралевы Боны. Для яе тут быў па будаваны невялікі рэнесансавы палац (не збярогся).
Вялікія страты наносілі гораду войны. У 1535 г. ён быу разбураны ў выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ, а ў 1562 г. - крымскімі татарамі. У 1561 г. упамінаецца ў сувязі са зборам сродкаў на будаўніцтва замка ў Кіеве, у пісьме ад 1562 г. паведамляецца, што Рагачоў павінен выдзеліць 15 коп дрэва і 30 чалавек. Горад меў стратэгічнае значэнне і разам з іншымі гарадамі уваходзіу у сістэму пагранічнай абароны па Дняпры. Пазначаны на карце ВКЛ 1613 г. У канцы XVI - пачатку XVII ст. у ваколіцах Рагачова дзейнчалі казацка-сялянскія атрады Налівайкі і Дубіны. У 1649 г. для процідзеяння казацким набегам каля Рагачова некаторы час размяшчауся полк Гансеускага, які уваходзіу у войска Я. Радзівіла.
На пауночнай ускраіне у 1730 г. пачалося будауніцтва слабады, дзе у 1743 г. прэсвітэру замкавай царквы было дазволена пабудаваць царкву Св. Міхаіла Архангела.
Цэнтр староства, якое у 1765 г. аб'ядноувала 27 вёсак з 609 дварам, належала Пацам; узведзены касцёл Св. Антония. Пасля падзелу Рэчы Паспалггай (1772) у складзе Расійскай 1мперьп, у Магілёускім намесніцтве (1778 - 1796), Беларускай (1796 -1802) і Магілёускай (1772 - 1778,1802-1919) губерняу, цэнтр павета.
У 1781 г. зацверджаны герб (на залатым полі барані рог), дзейнічала мытня. У канцы XVIII ст. узведзены мураваны будынак павятовай канцылярьп, праект якога уяуляу паменшаную і спрошчаную копію дома губернатарскага праулення у Магілёве. У 1788 г. пачала працаваць паштовая кантора.
16 ліпеня 1812 г. горад занялі войскі Напалеона, аднак актыуныя дзеянні расійскіх войскау пад камандаваннем Ф. Эртэля вымусілі французау 4 верасня 1812 г. вывесці свае атрады з горада.
У 1826 г. 2093 жыхары. Дзейнічала пераправа на Дняпры, у 1833 - 1835 гг. добраўпарадкаваная; лічылася лепшай у Магілёўскай губерні (пад'ёмнасць да 1000 пудоў). Паміж Друцкай і Дняпроўскай пераправамі была насыпаная плаціна (даўжыня 1320 сажняў,шырыня 4 сажні, 6 мастоў). У 1850 г. 3112 жыхароў, 18 вуліцаў і завулкаў, 375 дамоў у тл. 6 казённых, 3 царквы, 2 пошты, 46 крамаў, 23 карчмы, і харчэўня. У 1864 г. працавалі 24 мануфактуры, 5 гарбарняў, 5 маслабойняў, 4 цагельні, ганчарны завод, 4 бровары, 5 крупарушак, 132 рамеснікі. У 1801 г. адкрытыя павятовае, у 1819 г. - прыходскае вучылішчы, якія пазней аб'ядналіся (у 1826 г. - 46 навучэнцаў).
У 1879 г. адкрытая дзіцячая бібліятэка, у 1881 г. гарадская бальніца (у 1887 на аднаго ўрача ў Рагачоўскім павеце прыходзілася 12 378 жыхароў). У Рагачоўскім дваранскім павятовым вучылішчы ў 1865 г. былі 64 навучэнцы, бібліятэка (1458 тамоў). У1889 г. працавалі народнае вучыліпгчы для хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама 2-класнае прыватнае вучылішча, кніжны магазін. У 1909 -1919 гг. дзейнічала настаўніцкая семінарыя, на гастролі прыязджалі перасоўныя тэатры і цыркавыя трупы.
Праз Рагачоў праходзіла дарога з Магілёва на поўдзень Беларусі, працавала паштовая станцыя. У 1896 г. 948 двароў. У 2-й палове XIX ст. на старых могілках пабудаваная мураваная капліца. Упрыгожаннем горада быў 2-павярховы дом з вежай, што знаходзіўся ў цэнтры і належаў прадвадзіцелю дваранства Васілю Іолшыну, а таксама мураваныя будынкі паштовай станцыі і харчовага магазіна.
Развіццю Рагачова спрыяла будаўніцтва Варшаўскай шашы (1-я палова XIX ст.), развіваліся гандлёвыя сувязі і па Дняпры. Галоўнымі таварамі гандлю был і лес і вырабы з яго, хлеб, шкіпінар, смала. Вясной 1873 г. закладзены гарадскі сад. Пасля пажару 13 жніўня 1881 г. з 120-і крамаў на гарадской плошчы засталіся толькі 32, згарэла большая частка гасцінага двара. У 1884 г. дзейнічалі бальніца і аптэка. У 1886 г. узведзены манументальны 5-купальны храм Аляксандра Неўскага. 5 разоў на год праводзіліся кірмашы, галоўным таварам на якіх былі бочкі, рашоты, цацкі, абразы, кнігі. Хутка расло насельніцтва: калі ў 1866 г. было 6136 жыхароў то ў 1897 г. - 9038, з якіх 42,5 % былі пісьменныя. Дзейнічала прыстань (у 1883 прычаліла 70 суднаў і 300 плытоў), будаваліся рачныя драўляныя судны - бярлінцы. На продаж па рацэ сплаўляліся лясныя вырабы, а ў Рыгу - ільняны алей, пянька, ільняная саломка. У 1900 г. 11 733 жыхары (у іх ліку 520 рамеснікаў), 5 канатных фабрык, 2 друкарні, аптэка, бібліятэка, жаночая гімназія, з 1909 г. настаўніцкая семінарыя, 2 кніжныя крамы, 1157 жылых будынкаў, 210 газавых ліхтароў.
Значка ажывіла эканамічнае жыццё горада чыгунка Віцебск - Жлобін, здадзеная ў эксплуатацию 24 снежня 1902 г. За чыгуначнай лініяй, у сасновым бары, пачалася забудова новага ўчастка, які ў гараджанаў атрымаў назву Залінейнага. Дзейнічала вышэйшае пачатковае вучылішча. У 1904 г. у горадзе працавалі 857 рамеснікаў, 6 вінакурняў. 1 чэрвеня 1909 г. адкрытая настаўніцкая семінарыя з бібліятэкай пры ёй, дзейнічала пазыка - ашчадная каса. У 1912 г. быў пабудаваны новы мураваны касцёл у стылі неаготыкі (не захаваўся), працавала аддзялснне паштовай сувязі.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. створаны Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў.
У 1918 г. на тэрыторыі раёна ў абароце была ўласная валюта «Бонъ Рогачёвской городской управы». Банкноты (наміналам 1 і 5 руб.) мелі хаджэнне нароўні з крэдытнымі білетамі (аб чым сведчыў надпіс на банкноце). Надпісы на купюрах былі на рускай і польскай мовах.
13 - 30 студзеня 1918 г. горад заняты легіянерамі Доўбар-Мусніцкага, з лютага да 2 2.11.1918 г. акупаваны кайзераўскімі войскамі, у баях супраць якіх разам з Чырвонай Арміяй змагаўся і мясцовы добраахвотны атрад. 3 мая 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 г. у складзе БССР, з 17ліпеня 1924г. цэнтр раёна Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930) акругі, з 20 лютага 1938 г. Гомельскай вобласці.
У 1934 г. працавалі лёсапільня (з 1901), кардонная фабрыка (1913), ільнозавод (1932), электрастанцыя (1918), цагельня (1912), друкарня, электрычны млын, кавальская (1930), кравецкая (1927) і шавецкая (1928), бандарная, кошыкавая і сталярна-мэблевая майстэрні, цукерачная арцель (1931), смалакурня (1929), хлебапякарня, 2 конныя крупарушкі, слясарня, МТС (1931) і яе майстэрні (у 1932 - 63 рабочыя). У верасні 1936 г. на базе мясцовага драмгуртка быў створаны тэатр (з 1 студзеня 1937 г. калгасна-саўгасны, у 1940-х гг. рэарганізаваны ў Баранавіцкі абласны драматычны тэатр). Працавалі настаўніцкі інстытут (у 1940 - 610 студэнтаў), школа медсясцёр, 4 сярэднія і 7-гадовая школы, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі. Пастановай ЦВК і СНК БССР ад 3 ліпеня 1925 г. пацверджаны статус горада. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 27 верасня 1938 г. аднесены да гарадоў раеннага падпарадкавання, з 27 лютага 1978 г. - горад абласнога падпарадкавання.
У Вялікую Айчынную вайну ў баях разам з савецкімі войскамі вызначыўся мясцовы знішчальны батальён, створаны ў першыя дні вайны (камандзір Н. Калінковіч). 3 ліпеня 1941 г. Рагачоў заняты нямецкімі войскамі. Аднак раніцай 13 ліпеня 1941 г. пасля артылерыйскай падрыхтоўкі 63-і стралковы корпус з удзелам Жлобінскага і Рагачоўскага знішчальных батальёнаў пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Л. IІятроўскага перайшоў у наступление і вызваліў горад. Вораг быў адкінуты на 20-30 км. 14жніўня 1941 г. горад другі раз быў заняты нямецкімі войскамі. Дзейнічала патрыятычнае падполле. Вызвалены 24 лютага 1944 г. у выніку Рагачоўскай наступальнай аперацыі войскаў Беларускага фронту. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 4823 жыхары раёна, у памяць аб якіх у парку ў 1977 г.узведзены Курган Славы. 19 красавіка 2010 г. горад узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Пасляваеннае развіццё Рагачова адзначанае шырокімі маштабамі жыллёвага і прамысловага будаўніцтва. Эканоміку і культуру характарызуюць такія прадпрыемствы і ўсгановы культуры, як малочна-кансервавы камбінат, мэблевая фабрика, кансервава-піваварны камбінат, заводы жалезабетонных вырабаў, «Дыяпраектар», агародніна -кансервавы, швейная фабрыка «Вяснянка», друкарня, камбікормавы завод, сельгасхімія, спартыўная школа алімшйскага рэзерву, педвучылішча, 7 магазінаў, Дом культуры, 6 клубаў, школа мастацтваў, музей народная славы (заснаваны ў 1962 г. як краязнаучы), 7 сярэдніх школ, школа-сад, 4 бібліятэкі, раённая бальйіца, дзіцячая бальніца, радзільны дом ды шэраг інш. Працуе мясцовае радыёвяшчанне, выходзіць раённая газета «Свабоднае слова» (са снежня 1918 г.}.
Зберагліся помнікі архітэктуры: дом купца Беленькага (канец XIX ст.), тры капліцы на старых могілках (канец XIX - пачатак XX ст.), жылыя дамы (XIX - пачатак XX ст.), будынак былога рэальнага вучылішча (1903 - 1907; цяпер тут СШ № 2), касцёл (1912), будынак былой земскай управы (1914 - 1916), дом, дзежыў Уладзімір Караткевіч (1914).
Радзіма прафесійнага рэвалюцыянера, былога старшыні Массавета, члена ЦКК РКП(б) П. Смідовіча (яго імя носіць адна з вуліцаў), пісьменнікаў Н. Гублера, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі У. Няхамкіна, 3. Карпачова, С. Галкіна, Герояў Савецкага Саюза В. Калеснікава (яго імем названая вуліца), М. Пацеева, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы А. Андрэева, заслужанага артиста БССР У. Говар-Бандарэнкі, мастакоў К. Завішы і Б. Кузняцовай, народнага артиста БССР, прафесара К. Саннікава, генерал-маёра С. Вішнеўскага, доктара фізіка-матэматычных навук Р. Жбанкова, прафесэра, доктара гістарычных навук, заслужанага дзеяча навукі РСФСР Г. Фрумянкова, генерал-маёра танкавых войскаў А. Шымковіча, доктара ветэрынарных навук, прафесара Я. Губарэвіча, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР У. Кудраева.
Насельніцтва ў 1880 г. складала 4,5 тыс. чал.; у 1897 г. - 9 038 чал.; у 1939 г. - 15,2 тыс.; у 1959 г. - 10,2 тыс.; у 1970 г. - 16 тыс.; у 2006 г. - 34,1 тыс.; у 2017 г. - 34 825 чал.
Паблізу горада ёсць залежы суглінку і крэйды.
Рагачоўскі замак існаваў у XVI - 2-й палове XVIII ст. Пабудаваны з дрэва на месцы гарадзішча старажытнага Рагачова XI ст. у сутоку рэк Дняпра і Друці. У 1750-я - 1760-я гг. быў абнесены земляным валам з вадзяным ровам, абарончыя сцены мелі выгляд астрога. У цэнтры дзядзінца стаяў палац - 1-павярховы прамавугольны ў плане будынак з мезанінам, накрыты гонтавым дахам. Галоўны ўваход афармляў ганак на слупах, на процілеглым фасадзе - галерэя. Пры палацы размяшчаліся флігель, царква, дом аканома, гаспадарчыя пабудовы. Перад 2-яруснай брамай-вежай праз роў быў мост на ізбіцах. Спалены ў 1654 г., канчаткова знішчаны ў 1780 г.
П.С. Выделение жирным шрифтом мои. На информацию выделенную жирным хотелось бы получить мнение читателей....
история.,
Рогачев