Фарбы часу

Dec 23, 2007 18:42



У Францыі, у мястэчку Auvers sur Oise, проста ў полі, стаіць рэпрадукцыя славутага малюнку "Жытняе Поле" Вінсэнта Ван Гога -- сьцежка засталася на тым жа месцы і праз стагоддзе, хаця жыта больш у полі больш няма. Тое ж самае каля гарадзкой ратушы (на фота зьлева) і ў іншых месцах, дзе мастак правёў калісьці тры летніх месяцы за маляваньнем. Калі б у Беларусі ставілі рэпрадуцыі Напалеона Орды побач з намаляванымі ім калісьці мясьцінамі, думаю, убачыць (або ўявіць) Беларусь зь іншага боку, знайсьці яе па-новаму, было б лягчэй.

Ды й увогуле, лепш такое, чым постэры "За какуюнібудзь Беларусь" ад цынічных фатографаў БелТА.



А вось што я б паставіў у Горадні на Савецкай плошчы -- там усё даўно ня так, але сылюэт горада пазнаць можна:




(малюнак Орды з сайту Павет - дарэчы, выдатны сайт, шмат матар'ялаў пра Лідчыну і Гарадзеншчыну, фота з Францыі: Rolo Pics).
Previous post Next post
Up