Nov 08, 2008 13:11
Дужа спадабалася цытата, якую пабачыў на старонцы ў кантакце аднаго майго сябра і аднакласьніка:
Я спросил у мудрейшего: "Что ты извлёк
Из своих манускриптов?" И он мне изрёк:
"Счастлив тот, кто в объятьях красавицы нежной
По ночам от премудростей книжных далёк"
Вось так!!!! А кніжкі, як трапна зазначыў адзін мой таварыш па ўніверсітэце, хай негры чытаюць (менавіта так ён растлумачыў прычыну таго, чаму ён не пайшоў у бібліятэку атрымліваць падручнікі). Дык што, таварышы, кніжкі ф топпку. Як казаў прафесар Прэабражэнскі, у печку. Жарт, канечне! А калі сур'ёзна, то, на маю думку, ва ўсім мусіць быць мера: і ў абдымках прыгажуні пяшчотнай, і ў навуках кніжных. Але скажу вам, сябры мае даражэнькія, па сакрэту: шмат студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ не пакутуюць ні на тое, ні на іншае. :))))