З усіх маіх персанажаў яна найразумнейшая. Амаль 70 гадоў таму Разалія была юнай і добра вучылася ў школе, пасля яна скончыла настаўніцкую акадэмію і чатыры дзесяцігоддзі выкладала. Яна двойчы была замужам і мае траіх даўно ўжо дарослых дачок, цяпер яна ўдава, яе пенсіі хапае на ўсё, і наконт многіх рэчаў яна ніколі не мела ілюзій; таму яна і не здзівілася, калі на мінулым тыдні доктар сказаў, што рак невылечны і што вельмі хутка ўсё скончыцца.
- Вядома, Вы хочаце праўду, - сказаў ён з такім тварам, як быццам яна дзіця і можа ганарыцца тым, што дарослы ёй давярае. - Добрая звестка: моцны боль прыйдзе толькі ў самым канцы.
Чытаць тэкст цалкам
у Дзеяслове