Пісьменніцы не любяць, калі пра іх кнігі так кажуць, але ўсё ж рызыкну: гэта вельмі жаночы твор. Не таму, што шмат вядзецца пра міжчалавечыя адносіны, дый нейкіх спецыфічна эаночых тэмаў у кнізе няма, але напісаная яна з незвычайнай любоўю і ўважлівасцю да побыту, да дробязяў, да штодзённасці.
Галоўная гераіня паўстае перад чытачом ва ўсёй разнастайнасці яе сацыяльных роляў і адносінаў. Навакольны свет канструюецца вакол яе, як фігуркі ў кадейдаскопе. У гэтай апавядальнай прасторы няма іерархіі: кожны голас аднолькава важны і аднолькава самастойны. Пераключэнне фокуса з перфыерыі на цэнтр апавядання - з апавядальніка на гераіню - увесь час трымае чытача ў тонусе. Пра гераіню ў розныя перыдяы яе жыцця распавядаюць розныя людзі: лепшая сяброўка, гаспадар здымнай кватэры (няспраўджаныя эратычныя мары!), сяброўка дзяцінства, гінеколаг, падначалены, урэшце - сын. Толькі ў адным эпізлдзе з трынаццаці прамаўляе сама гераіня. Пры гэтым кожны апаввчядальнік таксама застаецца героем, раскрывае свій характар і гісторыю.Кожны раздзел можна чытаць як асобны твор. І ва ўсім гэтым вельмі шмат глыбокага ведання жыцця: ад нядобразычлівага пляткарства лепшых сябровак да прафесійнай дэфармацыі гінеколага.І ўсё гэта - без ніякага пафасу.
У гэтай кнізе няма амаль нічога пра адносіны ўлады, затое вельмі шмат пра адносіны лобові. Падкупае ўважлівасць да дробязяў жыцця, да перыферыі. Адна з гераінь - няўдачніца-афіцыянтка, камунікацыя якой з светам адбываецца праз дэкаратыўныя ружачкі з морквы, якімі яна ўпрыгожвае гарнір: праз дзве гадзіны яны вяртаюцца, адны адсунутыя на край талеркі, іншыя ад’едзеныя, трэція нават не кранутыя.
Гераіня рамана - венская інтэлектуалка, гатовая зайсці вельмі далёка ў пошуках сябе (чым страшэнна раздражняе сябровак). Яна прапускае праз сябе вялікі кавалак гісторыі сучаснасці, адзін з раздзелаў, напрыклад, апавчядае пра наведванне Ксанай Асвенцыма.
Цікава, што эпізоды, якія раскінутыя па часе і ахопліваюць даволі ладны кавалак - ад падлеткавага ўзросту да сівізны ў скронях - амаль не маюць адзнак часу, таго, па чым можна было б меркаваць, у якім годзе адбываюцца падзеі. Нібыта ўсе эпізоды развіваюцца паралельна ў адзін і той момант часу.
Эва Менасе яшчэ папярэднім раманам “Вена” ўразіла сваім майстэрствам заплятання сямейных гісторый, заблытвання адносін. За “квазікрысталы” Эва атрымала прэмію Генрыха Бёля, што асабліва прыемна, бо Бёль і да сёння застаецца для многіх нямецкіх інтэлектуалаў і людезй прагрэсіўных поглядаў пісьменнікам нумар адзін.