Sep 08, 2008 23:48
Пэўна не зьяўляецца сакрэтам тое, што мне падабаюцца мультфільмы "The Simpsons" i "Futurama", дзякуючы маім аватаркам :) Іх сэрыі трэба пераглядаць некалькі разоў каб адчуць сапраўдны смак 80-90 адсоткаў тых жартаў, насьмешак, сьцёбу, якія "хаваюць" і "маскіруюць" аўтары гэтых феерычных мультфільмаў, аўтары прымушаюць гледачоў разважаць ледзь не над кожным словам, а не выкладваюць усё як у South Park-у (бррр...), плюс да ўсяго з-за гэтага мульфільмы не губляюць свайго бліскучага гумару.
Але я крыху адхіліўся ад сабжу. Да чаго я ўсё гэта? Проста мяне дастала тое, як шматлікія лібэрасты дый самі амерыканцы кажуць якая ў іх супэр дэмакратыя, свабода і гэтак далей у ЗША. Таму давайце паглядзім на выбары іх прэзідэнта. Самая стандартная 2-ух партыйная сістэма, што можа само па сабе яшчэ і ня ёсьць суцэльнае зло... але вось кандыдаты... у першага яшчэ ў крыві дух рабства прысутнічае (хіба нам беларусам ня ведаць, пасля таго, што былі пад уладай Расеі, што гэта хутка не праходзіць), дый на мапе наўрадці ён знойдзе Расею не кажучы ўжо пра Беларусь, дый і амераканцы занадта яшчэ кансэрватыўныя каб негра афра-амерыканца абраць; другі пабываў у палоне ПЯЦЬ з ПАЛОВАЙ год! Прычым падвяргаўся там шматлікім катаваньням, чалавек проста з адбітай галавой, які дасягнуў вышынь у палітыцы толькі дзякуючы знаёмству з Рэйганам, яму 72 гады гэта ж *здец проста нейкі!
І пры ўсім гэтым адрозьненьні іх праграм вельмі значныя (зараз нават ужо рэспубліканцы дазваляюць аднаполыя шлюбы), а тое, што Барак абяцае вывесьці войка з Іраку, калі і адбудзецца, то ня хутка.
А уступ быў пра мультфільмы таму, што ў Futuram'e быў адзін удалы жарт, які характэрызуе ўвесь выбарчы працэс у ЗША, там паказвалі дэбаты двух кандыдатаў (клонаў міжіншым) на пост прэзідэнта Зямлі, дык вось іх размова:
1: Я кажу, што Ваш падатак у 5% гэта занадта шмат!!!
2: А я кажу, што Ваш падатак у 5% гэта занадта мала!!!
Проста і геніяльна. Што не кажыце, але такія выбары зьяўляюцца безальтэрнатыўнымі (як кажуць у той жа футураме: "а ў іншыя партыі ўступаюць толькі шызікі"). Добра што я жыву ў Беларусі
Але пры ўсім пры гэтым жывуць яны ваашшэ вышшэ! Нават калі прэзідэнт "ідыёт самы настаяшчы". І гэта насамрэч крута! Таму на мой неразумны погляд даваць нейкай краіне дэмакратыю за вельмі хуткі тэрмін да нічога добрага не прывядзе ў пляне палітычнай сітуацыі ў краіне.
politic