Apr 28, 2008 13:27
Тое што зьбіраюся напісаць даволі брыдка, таму калі вы добра да мяне ставіцеся - лепш не чытайце :)
Раньней я на праваслаўную царкву спрабаваў не зьвяртаць увагу і на вялікую колькасьць "праваслаўных". Не, не таму, што я каталік, і яны мне мазоляць вока, а проста таму, што гэта не мая справа. У мяне не выклікалі аніякіх уражаньняў размовы, якія ішлі вакол філарета. Але ўчора, у сьвята Вялікадня проста было немагчыма назіраць за людзьмі, што былі побач... Народ пьяны нібы на нейкае "чырвона-зялёнае сьвята", сам назіраў як шматлікіх "вернікаў", якія "стаміліся", пэўна падчас нядзельнае службы, і былі адурманены, дакладна ня ведаю чым, але мабыць царкоўным віном, развозілі па хатах. Увечары бачыў чалавека, які праходзячы каля мяне пракрычэў "Хрістос Воскрес!" у мой бок, а наступным крокам ледзь не паваліўся на зямлю, пэўна ад Вялікіх пачуцьцяў, якія запаўняюць яго душу. Цьху!
А Яны/Вы яшчэ ходзіце чарнобыльскімі шляхамі!!! Правільна казаў Жырыноўскі, што не да розуму трэба зьвяртацца, а да інстынктаў! А тут зьвяртаюцца да розуму і ганарацца, што іх падтрымлівае інтэлегенцыя (5 адсоткаў агульнага насельніцтва), і скардзяцца, што ня можа так быць вечна, што калісьці ўсё скончыцца, ну-ну.
Вось яшчэ якая недарэчнасьць мяне зьдзівіла, мабыць я не правы, але калі вырашылі будаваць на месцы бернардзінскага манастыра гасьцініцу з забаўляльным комплексам, то "праваслаўныя" маўчалі, а гэта ж як раз каля іх катэдральнага сабору, а толькі каталіцкая супольня сьв. Юзэфа праводзіла амаль штодзённыя малебны каля кляштару, але за тое калі адбылася трагедыя "На Нямізе" вечная памяць усім † , то адразу ж пайшлі размовы, што нельгя было праводізь каля сьвятога месца такое "мерапрыемства".
Ведаеце, у некаторых брытанскіх каталіцкіх (мо ня толька каталіцкіх гэта мне ўжо не вядома) колах ёсьць такое меркаваньне, што калі Расея і расейцы прыйдуць да хрысьціянскае веры (прычым ня важка да якой канфэссіі), то так бы мовіць "усё будзе харашо", таму яны штодзённа моляцца менавіта за іх.
Усіх праваслаўных яшчэ раз віншую са сьвятам. Хрыстос Уваскрос!
politic,
kraina