Feb 25, 2008 18:45
сёньня гартала падшыўку "СБ" за мінулы год - даведалася шмат цікавага. напрыклад, што ў мястэчку пад Пружанамі Парыж сіламі мясцовых электрасетак пабудавалі Эйфелеву вежу, праўда, у 10 розоў меншую за сапраўдную. а недзе, здаецца, у Віцебскім доме дзіцяці ёсьць дзяўчынка з прозьвішчам Пушкарёва, якой далі імя Каця.
а яшчэ, ў мяне на тэлефоне мінус 19467. проста, у бязсонных пакутах я замаўляла на Першым музычным кліпы Лінды і Любачку Машы і Мядзьведзяў...
а ў цэлым, здавалася б, усё супэр, проста СУПЭР і нават надвор'е (так! так! так! я з энтузіязмам і плэерам гуляю па горадзе). але гэта здавалася. б.