проста жыць не магу без судоў

Jun 05, 2009 22:24

Судовы працэс па скарзе Івана Шылы склала моцнае ўражаньне: цырк рэдкасны!
Гэта судзьдзя, які рэдка нават выгляд рабіў, што ён тут правасудзьдзе ажыцьцяўляе; гэта малады пракурор, якому трэба відавочна выслужыцца і які невядома з якой нагоды ўвогуле ўдзельнічае ў працэсе; гэта прадстаўнік прызыўной камісіі, які на палову зьмястоўных пытаньнях (калі ня больш) адказваў "ня ведаю".

Івана выкліваць з часткі адмовіліся, бо, як сказаў прадстаўнік прызыўной камісіі "большую частку часу ў Салігорску зь ім быў бацька". Хаця, па ходу працэсу было відавочна, што шмат што распавесьці мог толькі Іван. У сукупнасьці судовы працэс заняў гадзін, напэўна, 5 без перапынкаў ( а з перапынкамі амаль цэлы працоўны).

Для параўнаньня ,суд над Хведаруком доўжыўся 2 дні і на трэці выносілася рашэньне. І прадстаўнікоў там было шмат і разумных...

жахххх

Іван, суд, жах

Previous post Next post
Up