https://pramen.io/wp-content/uploads/2018/05/pobedobesie-belarus.jpghttps://pramen.io/ru/2018/05/fashyzm-uzho-tut/ Бадай, ніводнае дзяржаўнае свята ў Беларусі не ахоўваецца такім частаколам гістарычных міфаў, яа 9 мая. Усё: ад гіганцкіх манументаў да "Подвиг народа бессмертен" у цэнтры Мінска, ад назваў вуліц да школьных падручнікаў з ранку да вечара паўтарае нам: "Мы пермаглі!". Перамога таталітарнага сталінскага рэжыму над таталітарным гітлераўскім падаецца як перамога цэлага народу. Вакол "кожнага трэцяга беларуса", які нібыта загінуў у другой сусветнай пабудаваны цэлы зікурат, наблізіцца да якога, а тым больш, спрабаваць разбурыць - значыцца быць залічаным у фальсіфікатары гісторыі і ледзьве не ў пасобнікі фашыстаў.
Міф аб перамозе менавіта таму заняў трывалае месца ў дзяржідэялогіі, што ён вельмі просты. Дрэнныя фашысты прыйшлі на нашую землю. Былі сярод нас здраднікі, якія супрацоўнічалі з ворагам. Смерць ім! Мудры Сталін павёў наш гераічны народ, і мы іх прагналі, дайшоўшы да Берліна. У расейска-імперскім выкнанні (якое, трэба прызнаць, для многіх беларусаў таксама блізкае) гэта дапаўняецца яшчэ і сентэнцыямі аб тым, як "мы" прынызілі па дарозе на Берлін яшчэ дзесятак нацый. Усё проста. Есць дабро а есць зло. Есць "мы" і есць "яны". Можна хоць яшчэ 70 год, піць, усхваляць "дзядоў" і ганарыцца сабой - а толькі гэта ад "народца" і трэба.
І нікому ўжо не цікава, што тых жа здраднікаў, нечакана, у СССР аказалася, па розных адзнаках да міліёна. Што па дарозе на Берлін савецкія салдаты рабілі нечуваныя зверствы. Што нацысцкая Германія і СССР яшчэ напрыканцы 1930-х шчыльна супрацоўнічалі, у тым ліку па лініі спецслужб. Што 1945-ы год стаў для паловы Еўропы не канцом, а пачаткам крывавага таталітарнага кіравання.
А што ж фашызм? Ну яго-та хоць перамаглі?
АМАПаўцы на вуліцах збіваюць падлекаў, а ў аўтазаках мочацца ім на галовы. За супраціў міліцыі чалавек атрымлівае 3 гады калоніі. Больш за дзесятак жанчын галадаюць, каб упрасіць "правадыра" прыслухацца і выпусціць іх дзяцей з турмаў. Фэйкавыя дэпутаты абмяркоўваюць, як лепш караць людзей за выказванні супраць улады. Любы палітычны радыкалізм забаронены на заканадаўчым узроўні пад нагодай захавання стабільнасці ў грамадстве.
Адказ просіцца сам сабой.
ДВ для pramen.io