https://pramen.io/wp-content/uploads/2019/08/menty.jpghttps://pramen.io/ru/2019/08/u-belarusi-rastse-kolkasts-vypadkau-gvaltu-nad-militsyyantami/ Як паведамляецца, у адной толькі Віцебскай вобласці колькасць справаў за гвалт над міліцыяй павялічылася ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам больш чым у тры разы.
У сваіх навінах мы ўжо адзначалі, што ў апошнія 2-3 гады колькасць выпадкаў гвалту над міліцыянтамі рэзка павялічылася. На ўсю краіну прагрымеў
выпадак Андрэя Рабешка, які парэзаў двух АМАПаўцаў і аднаго ГУБАЗаўца, што вырашылі затрымаць яго знянацку і гвалтоўна. У траўні мінулага году
гамяльчанін парэзаў адразу трох карнікаў пры спробе затрымання. Сёлета як паведамляе ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС па Віцебскай вобласці, было распачата ўжо 13 крымінальных справаў за гвалт ці пагрозы ўчынення гвалту над міліцыянтамі. Сем асобаў былі асуджаныя, тры справы разглядаюцца ў судах, яшчэ тры - знаходзяцца на стадыі папярэдняга расследаваньня.
Чытайце таксама:
ці шкада анархістам забітага ДАІшніка? Як правіла, гэта адбывалася падчас нясення міліцыянтамі патрульна-паставой службы ці пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу. Часцей за ўсё гвалтоўныя дзеянні ўчынялі мужчыны, нярэдка - у стане алкагольнага ап'янення. Выпадкі пачасціліся да такой ступені, што, “даводзіцца сустракацца з нежаданнем супрацоўнікаў зважаць на абразлівыя выпады на іхны адрас, а тым больш - ініцыяваць у гэтай сувязі прававы разбор" - скардзяцца ва Упраўленні ўласнай бяспекі.
“Таксама ўсё большы распаўсюд атрымліваюць факты размяшчэння інфармацыі, якая дыскрэдытуе органы ўнутраных справаў, у сеціве Інтэрнэт”, - наракаюць міліцыянты, яўна шкадуючы па тым што Інтэрнэт недасяжны для іхняга кантролю.
Нагадаем, толькі ў гэтым годзе,
Падчас маршу ў Берасці людзі здолелі адбіць затрыманых ад шунявак. У тым жа Берасці супрацоўнік СК увогуле скончыў жыццё самагубствам У Гомелі абураныя грамадзяне не далі ментам затрымаць мінака Усё гэта варта разглядаць як безумоўна пазітыўны знак: нягледзячы на тое, што ў Беларусі аформілася паўнавартасная паліцэйская дзяржава, якая мае самыя шырокія паўнамоцтвы па рэпрэссаванню як асобных людзей так і цэлых сацыяльных груп (як было нядаўна з цыганамі), нягледзячы на вялізарную моц рэпрэсіўнага апарата і няспыннае запужванне людзей праз СМІ, людзі ўсе часцей дазваляюць сабе самаабарону супраць гвалту.
У адсутнасці дзейсных легальных механізмаў для абароны ўласнай годнасці і гонару, ва ўмовах калі любы суд заўсёды пацвердзць правату міліцыянта, якую б мярзотнасць ён не зрабіў, кулак застаецца адзіным метадам для пакрыўджаных грамадзян адстаяць сваю правату - і нават страх пакарання не спыняе.
Карнікі, ашалеўшы ад уседазволенасці, публічна дэманструючы, што ім пляваць на закон, які яны нібыта «абараняюць», распальваюць у дачыненні да сябе і ўсёй дзяржаўнай машыны такую нянавісць, якую ні адны анархісты распаліць не ў стане. Гвалтам і дэманстратыўным нахабствам яны даводзяць народ да адчаю, і тым самым робяць усё каб падрыхтаваць глебу для выбуху масавага незадавальнення. І шансаў на тое, што гэты выбух будзе мірным, амаль не застаецца.
Д.В. для pramen.io
Крыніца:
https://vitebskspring.org/news/roznae/item/3298-gvalt-nad-militsyyantami