Актывісты стварылі базу дадзеных наведвальнікаў рэстарана "Паедзем паядзім"

Oct 31, 2018 06:00

https://pramen.io/wp-content/uploads/2018/10/140.jpg
https://pramen.io/ru/2018/10/aktyvisty-stvaryli-bazu-dadzenyh-navedvalnikau-restarana-paedzem-payadzim/

Усе, хто наведвае ўстанову ля самага месца масавых растрэлаў, фіксіруюцца ў адмысловым спісе.

Грамадскія актывісты, задзейнічаныя ў Курапацкай варце, стварылі базу дадзеных наведвальнікаў рэстарана "Паедзем паядзім" (мінулы "Бульбаш-хол"), які быў пабудаваны карупцыйным шляхам ля самага месца масавых растрэлаў сталінскіх часоў.

Як паведамляюць стваральнікі базы, установа ў апошні час робіцца клубным месцам для прыхільнікаў "Рускага міру". Туды прыходзяць не проста выпадковыя мінакі, а тыя, каму блізкая ідэалогія сталінізма і рускага нацыянал-шавінізма. Яны рэгулярна ўступаюць у канфлікты з курапацкай вартай, абражаюць іх і нават збіваюць.

Нагадаем, грамадская варта на месцы масавых растрэлаў стаіць у Курапатах з мая 2018 года, калі ля самага ўрочышча адкрыўся рэстаран "Паедзем паядзім". Звычайна гэта ад 2 да 10 чалавек, якія спыняюць аўтамабілі, што едуць у рэстаран і праводзяць з людзьмі тлумачальную працу аб тым, чаму едзіць туды нельга. Рэстаран нясе страты, ягоныя ўладальнікі ўвесь час канфліктуюць з актывістамі. Адзін з уласнікаў рэстарана, Аркадзь Ізраілевіч, у інтэрвью Белгазеце сказаў, што ў Курапатах "ляжаць тыя, каго, магчыма, і трэба было расстраляць" (http://kyky.org/news/mozhet-v-kuropatah-byli-te-kogo-i-nuzhno-rasstrelyat-sem-tsitat-izrailevicha-v-intervyu-belgazete).

Курапаты - месца масавых растрэлаў у сталінскія часы. Ва ўрочышчы пад Мінскам ляжыць, па розных ацэнках, ад 30 да 200 тысяч чалавек: інтэлігенцыі, пралетарыяў, сялян, забітых у гады "вялікага тэрору". Раскопкі на месцы ўрочышча пачаліся ў 1988 годзе.

Источник: https://informnapalm.org/by/db-kurapaty-poedem-poedim/?fbclid=IwAR1e6BlQsQFI9RcLEqwE7ySVAaMWMBVyGr7hPLHPV57MOAzjJqfOsTfP9cg

Куропаты, застройка, Прамень

Previous post Next post
Up