З дысертацыйнага 2

Sep 01, 2012 23:27

Тваю дывізію, пішаш літагляд і натыкаесься на розную хігню ў артыкулах. Ну ладна яшчэ, што гэта выходзіць з-пад пяра абкураных індусаў, але сама дабіўное, што ўсё ягбэ ж праходзіць рэцэнзію перад публікацыяй у досыць сур'ёзных часопісах.


Дык вось, чытаю артыкул "Giant magnetoresistance (GMR) in swift heavy ion irradiated Fe films on c-silicon (c-Si)" у "Journal of Physics D" (2009, Vol. 39) (выдаецца амэрыканскім Інстытутам Фізыкі), на рыс. 4 прыводзяцца рэнтгенаграмы ўзораў пасьля іоннай апрацоўкі монакрышталічных плястын Si з папярэдне нанесеным слоем Fe. Прычым лініі на 2theta=33.2deg, 61.9deg спакойна ідэнтыфікуюцца як лініі сіліцыда Fe5Si3, ад якога ўзьнікае моцны эфэкт гіганцкага магнетасупраціўленьня. Прабачце, але працуючы з крэмніем 6 гадоў, я вывучыў яго дыфракцыйныя лініі на памяць, таму 2theta=33.2deg адпавядае адбіцьцю ад плоскасьці Si (002), а 2theta=61.9deg увогуле ўзьнікае ад таго, што ў выпраменьваньні меднай трубкі бэта-лінія згасаецца фільтрамі не цалкам - у гэтым разе яна й дае дыфракцыйнае адбіцьце, якое для ліній полікрышталяў не перавышае фона, але для монакрышталя такі выяўляецца леваруч ад асноўнай лініі на 69.2deg. З гэтай праблемай мы даўно разабраліся яшчэ з маім першым курсавіком. У улікам гэтага, праўда, застаецца лінія на 44deg, якую сапраўды можна ідэнтыфікаваць як прыналежную да сіліцыда. Таму навуковы вынік ягбэ не аспрэчыш, але прапучшаныя касякі гавораць пра, мякка кажучы, невялікую дасьведчанасьць рэцэнзентаў. У мяне б такое не прайшло (дакладней, пайшло б на перапрацоўку). Можа дарэмна я не зарэгістраваўся як рэцэнзент на старонцы часопіса "Applied Surface Science", тамака таксама хібы знаходзіў, праўда, у старых нумарах.

меганавука, xrd

Previous post Next post
Up