Крывавыя падзеі шакуюць. І пазбаўляюць ілюзіяў. Па сутнасьці яны мала чаго дадаюць да таго, што рабілася ў 1995, 1996... Але камусьці раскрываюць вочы на фальшывасьць "лібэралізацый" і "дэмакратызацый", новых "перастроек", на тое, што захаваньне ўлады важнейшае нават за заходнія-усходнія крэдыты. "імідж - нішто, улада - усё". Яшчэ раз падцьвярджаецца слушнасьць рэзкай, але праўдзівай фразеалогіі: дыктатура - гэта дыктатура, акупацыя - гэта акупацыя і г.д.
За 15 гадоў ў большай-меньшай ступені ўзгадавалася яшчэ адно пакаленьне - многім прамыла мазгі прапаганда, што ў нас "усе добра, чыста і спакойна, а ва Ўкраіне і Прыбалтыцы - галеча і рускіх лінчуюць". Але многія зь дзяцінства жывуць у стане нутранай або адкрытай барацьбы - спачатку, звычайна, эмацыйна-нескіраванай - "перайначыць гэты сьвет і кропка!", але пазьней - усё больш усьвядомленай і канцэнтраванай. Хтосьці адыходзіць, зьяжджае, але застаюцца мацнейшыя. Калі зь цягам часу не пачнецца рэальных пераменаў (што малаімаверна), тады барацьба будзе ўсё больш радыкалізавацца.
У гэтай тэндэнцыі ёсьць небясьпека ня толькі гвалту й несправядлівасьці, але й паўставаньне сапраўды шавіністычных настрояў - талерантны і памяркоўны беларус можа спакойна й пасьлядоўна памерці. Вядома ж, падобныя настроі будуць усяляк патрымлівацца гэбухай для скарыстаньня ў правакацыйных мэтах. Узгадаем, што захоп "Норд-Оста" вёўся сіламі менавіта тых чачэнаў, якія за ўсё жыцьцё нічога ня бачылі, апроч вайны.
Цяжка нешта параіць - усё ж я не аракул якісьці, але думаю, што ў гэтай сітуацыі вельмі важна захоўваць розум, сумленьне і салідарнасьць, навучыцца жыць духам (а гэта, між іншым, робіць чалавека бадай што непераможным - нават фізычная расправа над ім будзе толькі паразай). Не заўсёды ўсё будзе атрымлівацца - гэта непазьбежна (напрыклад, арыштаваныя пасьля Плошчы - ня першыя і не апошнія), але для чалавека духа гэта толькі нагода йсьці далей.
Апошнім часам у гэтым пляне чамусьці прыгадваецца тэкст Я. Летава
Я. Летаў - Мы - лёд пад нагамі маёра
Они не знают, что такое боль
Они не знают, что такое смерть
Они не знают, что такое страх
Стоять одному среди червивых стен
Майор их передушит всех подряд, он идёт
Он гремит сапогами, но упал - гололёд
И мы - лёд под ногами майора!
Мы лёд под ногами майора!
Они смеются легко, у них живые глаза
Они беззащитны, им нравится жить
И все они вместе и так было всегда
Они последние, кто помнит, что такое - свет
А у нас не осталось ничего - мы мрём
И все что мы можем - это быть лишь льдом
Но мы - лёд под ногами майора!
Мы лёд под ногами майора!
Когда я с ними, я перестаю умирать
У них открытые руки и цветные слова
Они дышат травой и им на всё наплевать
А майор идёт их уничтожать
Никто из них не примет нас, никто не поймёт
Но майор подскользнется, майор упадёт
Ведь мы - лёд под ногами майора!
Мы лёд под ногами майора!
Пока мы существуем, будет злой гололёд
И майор подскользнется, майор упадёт
Ведь мы - лёд под ногами майора!
Мы лёд под ногами майора!
Мы - лёд!